Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка патрабуе "па-гаспадарску ставіцца да лішкаў прадукцыі ваеннага прызначэння"



Аляксандр Лукашэнка лічыць мэтазгодным продаж нявыкарыстанай прадукцыі ваеннага прызначэння, але пры гэтым патрабуе "па-гаспадарску ставіцца да лішкаў прадукцыі ваеннага прызначэння".

На нарадзе па пытаннях будаўніцтва і развіцця Узброеных сіл Беларусі 20 жніўня ён заявіў, што лішкі такой прадукцыі Беларусі, "у прынцыпе не патрэбныя" ў сувязі з мадэрнізацыяй Узброеных сіл. "Ад іх, вядома ж, трэба пазбаўляцца, пакуль гэта прадукцыя не састарэла і патрэбна камусьці, не парушаючы міжнародных абавязацельстваў. Рабіць гэта трэба разумна", — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Варта адзначыць, што ў замежных СМІ перыядычна з`яўляецца інфармацыя пра незаконныя пастаўкі Беларуссю ўзбраенняў у розныя гарачыя пункты свету. Гэтыя звесткі афіцыйны Мінск катэгарычна абвяргае.

БелаПАН
Мінск, 20 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/569/22829
Текущая дата: 20.11.2024