Аб гэтым паведаміла 13 жніўня ў Гродне першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч.
Тэма кнігавыдання ўздымалася на пасяджэнні круглага стала ў рэдакцыі газеты "Гродзенская праўда" з удзелам прадстаўнікоў Беларускага саюза журналістаў і Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны.
Як паведаміла Лілія Ананіч, у год у Беларусі выдаецца амаль 11 тыс. назваў кніг, якія выходзяць амаль 35-мільённым тыражом. Паказчык параўнальны з Расійскай Федэрацыяй, ва Украіне ён некалькі ніжэйшы. У гэтым адлюстроўваецца вялікая дзяржаўная падтрымка кнігавыдання ў Беларусі, лічыць першы намеснік міністра.
У краіне ў поўным аб`ёме прафінансаваны выпуск усіх падручнікаў для дзяцей, якія пойдуць у школу. За бюджэтныя сродкі выпускаюцца кнігі з шрыфтам Брайля - як вучэбнага характару, так і мастацкая літаратура. Аказваецца падтрымка літаратарам.
Мінулы год у Беларусі быў аб`яўлены Годам кнігі, што таксама дало дадатковыя магчымасці для развіцця кнігавыдання, прыняты рашэнні па падтрымцы таленавітых аўтараў, моладзі. Сёння ў Беларусі дзяржпадтрымка дастатковая для таго, каб выдаць добры, якасны прадукт, лічыць Лілія Ананіч. Вынік - перамогі Беларусі на міжнародных выстаўках кніжнай прадукцыі, у якіх краіна імкнецца актыўна ўдзельнічаць, дадала яна.
Пасяджэнне круглага стала адбылося ў рамках прэс-тура ўкраінскіх журналістаў у Гродзенскую вобласць. Акрамя сустрэч з калегамі, наведвання рэгіянальных СМІ госці знаёмяцца з гісторыка-культурнымі выдатнымі мясцінамі, турыстычным патэнцыялам рэгіёна і аб`ектамі вытворчай сферы. Так, 12 жніўня дэлегацыя пабывала ў ААТ "Краснасельскбудматэрыялы", ААТ "Беллакт", на малочнатаварным комплексе "Калантай" КСУП "Зара і К". 13 жніўня ў Гродне журналісты азнаёміліся з вытворчасцю СТАА "Контэ Спа".
На 14 жніўня запланавана сустрэча з кіраўніцтвам Гродзенскага аблвыканкама.
14 жніўня 2013, Гродна
Алена Стасюкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/571/22703
Текущая дата: 20.11.2024