Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Пытанні рэалізацыі праекта па стварэнню Беларуска-Казахстанскага індустрыяльна-тэхналагічнага парку сельскагаспадарчай і камунальнай тэхнікі ў горадзе Какшэтау разглядаліся на сустрэчы Часовага паверанага ў справах Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Алега Марозава і першага намесніка акіма Акмалінскай вобласці Рашыта Акімава.
На сустрэчы дыпламата з першым намеснікам акіма Акмалінскай вобласці разгледжаны перспектывы рэалізацыі праекта па будаўніцтву ў рэгіёне мяса-малочнага комплексу поўнага цыкла з выкарыстаннем беларускіх тэхналогій. Дасягнута дамоўленасць аб арганізацыі паездкі ў Беларусь прадстаўнікоў буйных фермерскіх гаспадарак Акмалінскай вобласці, якія маюць патэнцыяльныя магчымасці выступіць партнёрамі для рэалізацыі гэтага праекта.
Беларускі дыпламат наведаў ТАА "Какшэтаўскія мінеральныя воды", якое з`яўляецца адным з найбуйнейшых у Казахстане вытворцаў мінеральнай вады і лікёра-гарэлачных вырабаў. На сустрэчы з кіраўніцтвам прадпрыемства адбыўся абмен думкамі аб перспектыўных напрамках супрацоўніцтва. Бакі дамовіліся прапрацаваць пытанні арганізацыі паставак сыравіны беларускай вытворчасці.
9 жніўня 2013, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/573/22586
Текущая дата: 19.11.2024