Прэм`ер-міністр Міхаіл Мясніковіч правёў 5 ліпеня нараду па пытаннях увядзення тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза па прадукцыі лёгкай прамысловасці з удзелам прадстаўнікоў органаў дзяржкіравання. На нарадзе пацверджаны тэрміны ўвядзення тэхрэгламенту.
"Па выніках усебаковага разгляду гэтага пытання была адзначана неабходнасць выканання тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза "Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці" (ТР МС 017/2011) усімі суб`ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці", — паведамляе прэс-служба ўрада.
Разам з тым, з улікам магчымасці прымянення ў краінах — членах Мытнага саюза раней выдадзеных сертыфікатаў і дэкларацый да 1 ліпеня 2014 года, індывідуальныя прадпрымальнікі — плацельшчыкі адзінага падатку на працягу гэтага перыяду могуць карыстацца спрошчаным парадкам пацвярджэння адпаведнасці тавараў легпрама, якія рэалізуюцца на рознічных гандлёвых аб`ектах і гандлёвых месцах на рынках, патрабаванням указанага тэхнічнага рэгламенту. Гэта вызначана ў сумеснай пастанове чатырох органаў дзяржкіравання — Мінгандлю, Мінсельгасхарча, Міністэрства аховы здароўя і Дзяржстандарта ад 21 чэрвеня 2013 года № 9/26/50/32.
Пастановай таксама дазволена да 1 ліпеня 2014 года ажыццяўляць рэалізацыю прадукцыі без сертыфікатаў і дэкларацый адпаведнасці патрабаванням ТР МС 017/2011 з абавязковым інфармаваннем пра гэта спажыўца і выдачай яму дакумента, які змяшчае інфармацыю пра тавар і абавязацельства абмяняць яго ці скасаваць дагавор куплі-продажу ў выпадку выяўлення неадпаведнасці тэхнічнаму рэгламенту.
Пры гэтым вызначаны тэрміны правядзення кантролю за выкананнем указанай міжведамаснай пастановы.
На нарадзе прызнана мэтазгодным не прымяняць меры адміністрацыйнай адказнасці за яго парушэнне: да індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць аптовы гандаль, — да 1 жніўня, а рознічны гандаль, — да 1 лістапада 2013 года.
Мінгандлю, Дзяржстандарту, Мінсельгасхарчу, Міністэрству аховы здароўя сумесна з аблвыканкамамі, Мінгарвыканкамам і Мінэканомікі даручана "на пастаяннай аснове праводзіць растлумачальную працу пра неабходнасць безумоўнага выканання рашэння Еўразійскай эканамічнай камісіі аб увядзенні тэхнічнага рэгламенту і яго выкананні, а таксама выкарыстанні адаптацыйнага перыяду і невыкарыстанні мер адміністрацыйнай адказнасці да індывідуальных прадпрымальнікаў да вызначаных тэрмінаў".
Акрамя таго, будзе ініцыяваны разгляд у Еўразійскай эканамічнай камісіі пытання аб выкананні патрабаванняў гэтага тэхнічнага рэгламенту суб`ектамі гаспадарання ўсіх дзяржаў — членаў Мытнага саюза.
Тэхнічны рэгламент Мытнага саюза "Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці" (ТР МС 017/2011) быў прыняты рашэннем Камісіі Мытнага саюза ад 9.12.2011 № 876 і набыў моц 1 ліпеня 2012 года на тэрыторыі Беларусі, Казахстана і Расіі.
Для забеспячэння паэтапнага пераходу да адзіных патрабаванняў былі ўстаноўлены пераходныя перыяды. Так, да 1 студзеня 2013 года дапускалася вытворчасць і выпуск у абарачэнне на мытнай тэрыторыі МС прадукцыі, якая не падлягала да дня набыцця моцы тэхнічным рэгламентам абавязковай ацэнцы (пацвярджанню) адпаведнасці.
У Беларусі для індывідуальных прадпрымальнікаў — плацельшчыкаў адзінага падатку гэты перыяд быў працягнуты да 1 ліпеня 2013 года.
Яшчэ адзін пераходны перыяд датычыцца прадукцыі, на якую да дня набыцця моцы тэхнічным рэгламентам былі выдадзены ці зарэгістраваны дакументы аб ацэнцы (пацвярджэнні) адпаведнасці абавязковым патрабаванням, раней устаноўленым нарматыўнымі прававымі актамі МС ці заканадаўствам дзяржавы — члена Мытнага саюза. Вытворчасць і выпуск у абарачэнне такой прадукцыі дапускаецца да 1 ліпеня 2014 года.
"Важна адзначыць, што ў адпаведнасці з ТР МС 017/2011 сертыфікацыі падлягае толькі некалькі груп прадукцыі: вырабы бялізнавыя, гарсэтныя, купальныя, пасцельная бялізна, панчошна-шкарпэткавыя вырабы першага слою. Астатнія групы прадукцыі лёгкай прамысловасці падлягаюць дэклараванню адпаведнасці", — адзначае прэс-служба ўрада.
Нагадаем, увядзенне патрабаванняў тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза выклікала пратэст беларускіх прадпрымальнікаў: на рынках і ў гандлёвых цэнтрах Беларусі ў канцы чэрвеня — пачатку ліпеня прайшлі забастоўкі прадпрымальнікаў. Прадпрымальнікі выказалі незадаволенасць рэгламентам, заявіўшы, што ён паставіць іх на грань выжывання, паколькі абавязвае ажыццяўляць дарагую працэдуру сертыфікацыі тавараў лёгкай прамысловасці.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 5 ліпеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/580/22012
Текущая дата: 19.11.2024