У Кіеве прайшлі перагаворы Прэзідэнтаў Беларусі і Украіны.
Беларусь, Казахстан і Расія хацелі б бачыць Украіну ў Адзінай эканамічнай прасторы і Еўразійскім эканамічным саюзе і не хацелі б, каб Украіна закрыла сабе шлях у гэтыя аб`яднанні, падпісаўшы з іншымі арганізацыямі абмяжоўваючыя дагаворы. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па выніках перагавораў з кіраўніком украінскай дзяржавы Віктарам Януковічам.
"Вельмі шмат сёння гаворыцца аб Адзінай эканамічнай прасторы і пазіцыі Украіны. Я яшчэ раз хачу падкрэсліць, і гэта агульная наша пазіцыя, і Расіі, і Казахстана: мы вельмі хацелі б бачыць Украіну ў Адзінай эканамічнай прасторы і Еўразійскім саюзе", - адзначыў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што Украіна павінна прайсці пэўны шлях, каб вывучыць ужо напрацаванае "тройкай" і глыбей разумець тыя працэсы, якія адбываюцца. "Думаю, Украіна ў бліжэйшым будучым вызначыцца адносна Еўразійскага саюза больш канкрэтна", - лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка прапанаваў не абвастраць сітуацыю ў гэтым пытанні. "У тым, што Украіна вядзе перагаворы з ЕС, няма нічога надзвычайнага. Расійская Федэрацыя вядзе перагаворы з Еўрасаюзам аб новым пагадненні, Казахстан вядзе такія перагаворы аб новым пагадненні з Еўрапейскім саюзам, і вядзе Украіна перагаворы, - сказаў беларускі лідар. - Адзінае, мы толькі хацелі б, каб Украіна не падпісала з іншымі арганізацыямі такі дагавор, які закрыў бы ёй шлях руху ў напрамку Адзінай эканамічнай прасторы і будучага Еўразійскага эканамічнага саюза".
"Мы разумеем, што ёсць такая буйная краіна, як Украіна, якая даўно вызначылася, гэта суверэнная незалежная дзяржава, якая мае права і будзе выбудоўваць свае адносіны ў інтарэсах толькі ўкраінскага народа, не перашкаджаючы, вядома, суседзям. Таму ў нас няма ніякай насцярожанасці. Але мы хацелі б, каб Украіна была нашай, бліжэйшай да нас", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.
18 чэрвеня 2013, Кіеў
Таццяна Паляжай - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/584/21667
Текущая дата: 19.11.2024