Аб гэтым было заяўлена на нарадзе, якая прайшла ва ўрадзе па гэтаму пытанню, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу Мінгандлю і Белкаапсаюза на недастатковую работу па развіццю рознічнага тавараабароту. "Мінгандлем, Белкаапсаюзам, мясцовымі органамі ўлады не прымаюцца належныя меры па развіццю і ўдасканаленню рознічнага гандлю, будаўніцтву і адкрыццю буйных гандлёвых цэнтраў, дадатковаму пашырэнню сеткі дробных аб`ектаў гандлю і грамадскага харчавання пакрокавай даступнасці, прыцягненню ў сферу гандлю і грамадскага харчавання суб`ектаў малога прадпрымальніцтва", - растлумачылі ў прэс-службе.
Недастатковая работа праводзіцца і па стымуляванню спажывецкага попыту за кошт паўсюднага прадастаўлення скідак на рэалізуемыя тавары, правядзення рэкламных гульняў, акцый, распрадаж, мерапрыемстваў па раздачы пробных узораў тавару і іншых рэкламных мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю спажывецкіх тавараў.
У гандлёвай сетцы і на рынках выяўляюцца факты парушэнняў правіл гандлю, а таксама продажу недабраякасных і са скончаным тэрмінам рэалізацыі тавараў.
"Прэм`ер-міністр паставіў задачу распрацаваць і зацвердзіць мерапрыемствы па істотнаму павелічэнню аб`ёмаў рознічнага тавараабароту, у тым ліку за кошт укаранення новых сучасных, прагрэсіўных форм і метадаў гандлёвага абслугоўвання насельніцтва", - праінфармавалі ў прэс-службе.
Акрамя таго, Міхаіл Мясніковіч даручыў прыняць меры па арганізацыі выязнога кірмашовага гандлю ў сумежных дзяржавах, к першую чаргу ў Маскве і Санкт-Пецярбургу, і значнаму павелічэнню аб`ёмаў продажу на гэтых мерапрыемствах харчовых і нехарчовых спажывецкіх тавараў айчыннай вытворчасці.
27 мая 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/589/21331
Текущая дата: 19.11.2024