Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.
Пасяджэнне экспертнай групы па ўзгадненню праекта стратэгіі развіцця інтэграцыйных працэсаў у сферы турызму на прасторы СНД на перыяд да 2020 года пройдзе 23-24 мая ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску.
Стратэгія ўяўляе сабой сукупнасць узгодненых поглядаў дзяржаў - удзельніц Садружнасці на развіццё турыстычнай сферы як адной са сфер, якая найбольш дынамічна развіваецца ў міжнародным гандлі паслугамі. У дакуменце замацаваны мэты, задачы, прынцыпы і асноўныя напрамкі супрацоўніцтва дзяржаў у развіцці інтэграцыйных працэсаў у галіне турызму і фарміраванні адзінай турыстычнай прасторы Садружнасці.
Перад Садружнасцю стаіць шэраг задач, вырашэнне якіх дасць магчымасць умацаваць інтэграцыйныя працэсы ў сферы турызму, паскорыць фарміраванне адзінай турыстычнай прасторы, адзначылі ў Выканкаме СНД. Так, неабходны карэкціроўка і ўніфікацыя дзеючых заканадаўчых норм. Пры гэтым павінна ўлічвацца адзіная мадэль стратэгічнага развіцця турызму ў кантэксце рэкамендацыйнага заканадаўчага акта Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД "Аб асноўных прынцыпах супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД у галіне турызму" і мадэльнага закона МПА СНД "Аб турыстычнай дзейнасці", палажэнняў міжнародных дакументаў.
Краінам СНД трэба будзе таксама развіваць супрацоўніцтва ў пытаннях абароны правоў і інтарэсаў турыстаў, арганізацыі бяспекі вядзення турыстычнага бізнесу, папулярызацыі турпрадуктаў на ўнутраным і міжнародным рынках, падрыхтоўкі кадраў для турыстычнай сферы.
Першае абмеркаванне праекта стратэгіі развіцця інтэграцыйных працэсаў у галіне турызму адбылося ў лютым 2013 года на пасяджэнні спецыяльна створанай рабочай групы ў штаб-кватэры СНД у беларускай сталіцы. Удзел у ім прынялі прадстаўнікі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана і Украіны.
Члены рабочай групы абмеркавалі заўвагі і прапановы, якія паступілі з краін Садружнасці да праекта дакумента, дапрацавалі яго і ў асноўным узгаднілі палажэнні стратэгіі. У час маючага адбыцца экспертнага абмеркавання таксама плануецца дапрацаваць і ўзгадніць дакумент з улікам новых заўваг і прапаноў дзяржаў.
Савет па турызму Садружнасці выступіў з ініцыятывай аб`яўлення 2014 года Годам турызму ў СНД. Гэта прапанова знайшла падтрымку, у сувязі з чым распрацоўка стратэгіі развіцця інтэграцыйных працэсаў у галіне турызму з`яўляецца неабходнай і своечасовай, падкрэслілі ў штаб-кватэры СНД у Мінску. Адпаведны праект дакумента падрыхтавала Федэральнае агенцтва па турызму Міністэрства культуры Расіі.
18 мая 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/591/21191
Текущая дата: 19.11.2024