Белорусский портал в Казахстане

Беларусі цікавы вопыт Арменіі ў галіне атамнай энергетыкі



Аб гэтым 13 мая ў Ерэване заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка па выніках перагавораў з прэзідэнтам Арменіі Сержам Саргсянам.

"Для нас цікавы вопыт Арменіі ў галіне атамнай энергетыкі. Беларусь будуе першую ў гісторыі краіны атамную электрастанцыю, і абмен інфармацыяй аб бяспечнай эксплуатацыі атамных электрастанцый, а таксама новых падыходах да будаўніцтва энергаблокаў выклікае ўзаемную цікавасць", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Арменіі набыты значны вопыт эксплуатацыі такіх аб`ектаў. "Мы разлічваем, што хаця б дзясятак добрых спецыялістаў Арменія зможа накіраваць у Беларусь для таго, каб яны дапамаглі нам на першых этапах у эксплуатацыі АЭС, якая будуецца", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Паводле яго слоў, у сувязі з гэтым у ходзе цяперашняга візіту адбылося падпісанне міжурадавага пагаднення аб абмене інфармацыяй і супрацоўніцтве ў галіне ядзернай бяспекі і радыяцыйнай аховы.

13 мая 2013, Ерэван
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/592/21094
Текущая дата: 19.11.2024