Белорусский портал в Казахстане

Ніна Шыдлоўская: Найбольш цікавыя праекты апошнім часам узнікаюць у беларусаарыентаванай прасторы



Чацвёрты фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! абвясціў 24 красавіка прыём работ на ўдзел у пэўных намінацыях і конкурсах.

Прыём пачнецца 25 красавіка і будзе доўжыцца да 3 чэрвеня, а фестывальны дзень пройдзе 27 чэрвеня.

"Прыемна тое, што больш за палову беларусаў хочуць бачыць больш беларускай мовы менавіта ў галіне рэкламы, і гэтая лічба ў параўнанні з папярэднім даследаваннем адчувальна вырасла", — сказала на прэс-канферэнцыі ў Мінску каардынатар кампаніі "Будзьма беларусамі!" Ніна Шыдлоўская.

Як яна зазначыла, слова "беларускі" ужо стала трэндам. Шыдлоўская падкрэсліла: "Досвед і тэндэнцыі прадэманстравалі, што найбольш цікавыя і яскравыя сучасныя праекты апошнім часам узнікаюць у беларусаарыентаванай прасторы".

БелаПАН
24 красавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/596/20798
Текущая дата: 19.11.2024