Аб гэтым заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Міхаіл Хвастоў, выступаючы на 2-й сесіі падрыхтоўчага камітэта Канферэнцыі 2015 года па разглядзе дзеяння Дагавора аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі (ДНЯЗ).
Сесія камітэта праходзіць 22 красавіка — 3 мая ў Жэневе.
Як паведамляе прэс-служба МЗС, Хвастоў падкрэсліў, што для Беларусі маюць асаблівае значэнне трохбаковыя гарантыі бяспекі, дадзеныя ў адпаведнасці з Будапешцкім мемарандумам 1994 года ў сувязі з добраахвотнай адмовай Беларусі ад права ўладання ядзернай зброяй. Будапешцкі мемарандум зарэгістраваны ў ААН у якасці міжнароднага дагавора.
"Тры дзяржавы — Вялікабрытанія, Расія і ЗША — узялі на сябе абавязацельства паважаць незалежнасць і суверэнітэт Беларусі, у тым ліку не прымяняць меры эканамічнага прымусу", — падкрэсліў Хвастоў.
Ён звярнуў увагу на тое, што, "нягледзячы на зафіксаваныя і неаднаразова пацверджаныя абавязацельствы, некаторыя ядзерныя дзяржавы на практыцы іх ігнаруюць, працягваючы прымяненне мер эканамічнага і палітычнага націску".
"Падкрэсліваем актуальнасць і важнасць давання юрыдычна абавязковых і безумоўных гарантый бяспекі краінам, якія не валодаюць ядзернай зброяй, аб невыкарыстанні ядзернай зброі і недапушчэнні пагрозы яе прымянення з боку ядзерных дзяржаў. Лічым гэта адным з прыярытэтаў цяперашняга агляднага цыкла і падтрымліваем скіраваны на гэта дакумент WP.15, распрацаваны групай краін Руху недалучэння", — заявіў Хвастоў.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 24 красавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/596/20799
Текущая дата: 19.11.2024