Аб гэтым паведаміў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк.
"Мы дамовіліся правесці кансультацыі ў маі бягучага года, беларускі бок адкажа на пытанні літоўскага боку", - растлумачыў прадстаўнік Мінэнерга. Паводле яго слоў, адказы для літоўскага боку падрыхтаваны, перакладзены на літоўскую мову і на наступным тыдні будуць накіраваны для вывучэння зацікаўленаму боку. Пасля таго, як літоўскія эксперты іх вывучаць, бакі збяруцца для кансультацый у Літве.
Пры гэтым Міхаіл Міхадзюк дадаў, што адказы на пытанні адсылаліся літоўскаму боку і раней, але іх вярталі. Цяпер можна спадзявацца, што паміж двума бакамі з`явілася разуменне, адзначыў намеснік міністра.
Як паведамлялася раней, Літву цікавіць перш за ўсё абгрунтаванне выбару Астравецкай пляцоўкі для будаўніцтва Беларускай атамнай станцыі, а таксама радыяцыйнае ўздзеянне БелАЭС на тэрыторыю і насельніцтва Літвы.
18 красавіка прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, знаходзячыся ў Клайпедзе на беларуска-літоўскім эканамічным форуме, заявіў, што бакі ў ходзе дыялогу разгледзелі і пытанні, звязаныя з будаўніцтвам АЭС у Беларусі. Беларускі бок запрасіў літоўскія будаўнічыя кампаніі да ўдзелу ў гэтым праекце.
Літоўскі прэм`ер-міністр Альгірдас Буткявічус па выніках сустрэчы з беларускім прэм`ерам адзначыў, што Беларусь адкрыта для Літвы па ўсіх пытаннях, звязаных з будаўніцтвам АЭС, і літоўскі бок у бліжэйшы час атрымае ўсю інфармацыю, якая яго цікавіць.
Беларуская АЭС з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт будзе пабудавана на Астравецкай пляцоўцы ў Гродзенскай вобласці. Для будаўніцтва першай Беларускай АЭС быў выбраны праект "АЭС-2006", які цалкам адпавядае міжнародным нормам і рэкамендацыям МАГАТЭ. Генеральны праекціроўшчык станцыі і генеральны падрадчык яе будаўніцтва - аб`яднаная кампанія ААТ "НДАЭП" - ЗАТ "Атамбудэкспарт" (Расія).
19 красавіка 2013, Клайпеда
Ганна Кот - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/597/20692
Текущая дата: 19.11.2024