З пачатку красавіка беларуская мытня не прапускае прадукцыю з Украіны, затрымліваючы яе на мяжы для дадатковых праверак, піша "Коммерсантъ Украіна".
"З 3 красавіка аўтатранспарт з кандытарскай прадукцыяй з Украіны не прапускае беларуская мытня, — цытуе выданне прэзідэнта асацыяцыі "Укркандпрам" Аляксандра Балдзінюка. — Афіцыйна абмежаванняў паставак Беларусь не ўводзіла, але да прадукцыі з нашай краіны прымяняецца ўзмоцнены мытны кантроль. Беларускае заканадаўства дазваляе ў гэтым выпадку затрымліваць груз на мытні да 20 дзён з магчымасцю прадаўжэння гэтага тэрміну".
Кіраўнік асацыяцыі адзначыў, што Беларусь з`яўляецца чацвёртым па велічыні экспартным рынкам для ўкраінскіх кандытараў: у 2012 годзе ў Беларусь было пастаўлена больш як 20 тысяч тон прадукцыі на суму 446 мільёнаў грыўнаў.
"Цяпер з-за абмежавання паставак толькі ў красавіку страты ўкраінскіх кандытараў могуць скласці 40 мільёнаў грыўнаў, а з улікам велікодных свят, калі попыт на кандытарскія вырабы расце, гэта лічба можа значна вырасці", — гаворыць Балдзінюк.
Складанасці з пастаўкай прадукцыі адчуваюць у тым ліку такія найбуйнейшыя вытворцы кандытарскіх вырабаў Украіны, як Roshen і "Конці".
Ад афіцыйных каментараў прадстаўнікі гэтых кампаній адмаўляюцца, але ў неафіцыйных гутарках менеджары звязваюць праблемы з пастаўкамі з нядаўняй нацыяналізацыяй беларускіх кандытарскіх фабрык, піша ўкраінскі "Коммерсантъ".
"Да 50 працэнтаў усяго імпарту кандытарскіх вырабаў у Беларусі прыходзіцца на ўкраінскую прадукцыю. Мясцовыя вытворцы цяпер страчваюць долю, таму ў першую чаргу вырашылі абараніцца ад нас",— прыводзіць выданне выказванне менеджара адной з украінскіх кампаній.
"У беларускія магазіны нават паступілі сакрэтныя даручэнні ад улад абмежаваць месцы на паліцах для імпартнай прадукцыі — пра гэта нам паведамілі контрагенты ў Беларусі", — расказалі журналістам у іншай кампаніі.
Выданне адзначае, што праблема ўжо абмяркоўвалася на міжурадавым узроўні 12 красавіка падчас сустрэчы прэм`ер-міністра Украіны Мікалая Азарава з першым віцэ-прэм`ерам Беларусі Уладзімірам Сямашкам. 13 красавіка Сямашка даручыў беларускім ведамствам пачаць мытнае афармленне "без бюракратычных выдаткаў і ў кароткія тэрміны", але пытанне так і не вырашылася.
На наступным тыдні павінен прайсці чарговы раўнд перамоў. Калі найбліжэйшым часам беларускі бок не зніме абмежаванні, Украіна можа прыняць меры ў адказ.
"Негалосна ўжо дадзена даручэнне разгледзець магчымасць дадатковай праверкі беларускай натуральнамалочнай прадукцыі на прадмет адпаведнасці ўкраінскім стандартам", — паведаміў выданню прадстаўнік Міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю Украіны.
Каментараў з беларускага боку пакуль няма.
БелаПАН
Мінск, 21 красавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/597/20736
Текущая дата: 19.11.2024