Белорусский портал в Казахстане

У.Макей абмеркаваў з паслом Літвы пытанні ўзаемадзеяння па лініі Беларусь - ЕС



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Пытанні ўзаемадзеяння па лініі Беларусь - ЕС, у тым ліку ў кантэксце маючага адбыцца старшынства Літвы ў Еўрапейскім саюзе, абмеркаваў 9 красавіка міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Літоўскай Рэспублікі ў Мінску Эвалдасам Ігнатавічусам.

Бакі разгледзелі актуальныя пытанні і перспектывы ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Літвой, у тым ліку ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і транзітнай сферах, у галіне культуры. Пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у захаванні пазітыўнай дынамікі двухбаковых кантактаў па асноўных напрамках супрацоўніцтва.

У ходзе сустрэчы былі закрануты пытанні адносна ўзаемадзеяння па лініі Беларусь - ЕС, у тым ліку ў кантэксце маючага адбыцца старшынства Літвы ў Еўрапейскім саюзе, а таксама шэраг іншых пытанняў, якія маюць узаемны інтарэс, сказалі ў прэс-службе.

Пасол Літвы ўручыў копіі даверчых грамат кіраўніку знешнепалітычнага ведамства Беларусі.

9 красавіка 2013, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/601/20471
Текущая дата: 19.11.2024