Белорусский портал в Казахстане

Мадэрнізацыя з`яўляецца пытаннем выжывальнасці эканомікі і дзяржавы



Аб гэтым 5 красавіка заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

"Мадэрнізацыя - гэта пытанне выжывальнасці нашай эканомікі, а значыць, і дзяржавы. Альтэрнатывы няма", - падкрэсліў беларускі лідар.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што масавая мадэрнізацыя - гэта працэс не скарацечны, і нельга чакаць адразу атрымання ад яго вынікаў. "Мы запусцілі гэты працэс, ён пайшоў, але, як заўсёды, ёсць цяжкасці, недахопы. І я сапраўды незадаволены тым, што яны ёсць. Іх трэба ўстараняць", - сказаў Прэзідэнт.

"Самае галоўнае пытанне - гэта грошы. Праблема яшчэ ў тым, што час такі, нам з ім не пашанцавала. Але нікуды не дзенешся, калі стаіць пытанне выжывальнасці, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - У Еўропе па папярэдніх выніках першага квартала ўсюды спад, а еўрапейскі рынак - гэта палавіна нашага экспарту. Расія сур`ёзна прасела, мы таксама гэта бачым, мы з Прэзідэнтам Расіі абмяркоўвалі гэту тэму. Таму нам даводзіцца ехаць у далёкія краіны, якія менш закрануў гэты крызіс, каб дыверсіфікаваць наш экспарт".

"Таму мадэрнізацыя будзе ісці, хочацца камусьці ці не", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

5 красавіка 2013, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/602/20412
Текущая дата: 19.11.2024