Белорусский портал в Казахстане

На біржы курс долара ЗША вырас да адзнакі 8.690 рублёў



Курс долара ЗША па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 2 красавіка вырас на 20 рублёў і склаў 8.690 рублёў.

Паводле даных БВФБ, аб`ём таргоў доларам склаў 106 млн. 992 тыс. долараў (першапачатковы попыт — 107 млн. 185 тыс., прапанова — 76 млн. 96 тыс.).

Курс расійскага рубля вырас на 1,00 рубель і склаў 279,50 рубля. Аб`ём таргоў склаў 950 млн. 170 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 1 млрд. 84 млн. 458 тыс., прапанова — 945 млн. 36 тыс.).

Курс еўра вырас на 60 рублёў і склаў 11.170 рублёў. Аб`ём — 46 млн. 268 тыс. еўра (попыт — 47 млн. 40 тыс., прапанова — 36 млн. 7 тыс.).

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 2 красавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/603/20303
Текущая дата: 19.11.2024