Белорусский портал в Казахстане

Сербія лічыць памылковай палітыку санкцый



Аб гэтым заявіў 27 сакавіка Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сербіі ў Беларусі Стоян Еўціч.

"Я неаднаразова гаварыў, што эканамічныя санкцыі і санкцыі ўвогуле - памылка. Гэта прызнаў і прэзідэнт Сербіі ў час візіту ў Беларусь, - сказаў дыпламат. - Мы, сербы, больш як дзесяць гадоў знаходзіліся пад санкцыямі ўсяго свету, не толькі Еўропы. І мы ведаем, наколькі цяжка жыць пад санкцыямі і што такі спосаб уплыву на іншую дзяржаву не можа прынесці якіх-небудзь вынікаў. Усё можна вырашыць мірна".

Адказваючы на пытанне журналістаў, чаму Сербія, лічачы санкцыі неэфектыўным метадам, далучылася да палітыкі санкцый у адносінах да Беларусі, якую праводзіць ЕС, пасол адзначыў, што Сербія была вымушана гэта зрабіць, паколькі падпісвала дагавор аб супрацоўніцтве з Еўрасаюзам аб свабодным гандлі. "Але сама Сербія ніколі не прымяняла ніякіх санкцый у адносінах да Беларусі", - падкрэсліў Стоян Еўціч.

"Так, быў перыяд, калі Сербія павінна была выказаць сваё стаўленне да пэўных праблем так, як гэтага хацеў Еўрасаюз. Але пры гэтым наша пазіцыя ніякім чынам не пашкодзіла Беларусі і нашаму ўзаемнаму супрацоўніцтву. І нават ЕС, які ўводзіць пэўныя санкцыі супраць Беларусі, прадаўжае эканамічнае супрацоўніцтва з краінай", - сказаў пасол.

Ён таксама дадаў, што, нягледзячы на імкненне Сербіі ўступіць у Еўрасаюз, яе адносіны да Расіі і Беларусі ніколі не зменяцца. "У Сербіі і Беларусі, незалежна ад узаемных адносін свой шлях. Мы невялікія славянскія краіны, якія заўсёды дапамагалі адна адной. І мы ніколі не забудзем дапамогу і падтрымку Беларусі, якая паступіла ў час бамбардзіровак НАТА. Мы заўсёды працавалі ў сферах, дзе было магчыма наша ўзаемнае супрацоўніцтва", - сказаў дыпламат.

27 сакавіка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/606/20173
Текущая дата: 19.11.2024