Белорусский портал в Казахстане

Рост беларускай эканомікі, паводле афіцыйных звестак, паскорыўся з 3,1 да 4,4%



4,4% склаў прырост беларускага ВУП у студзені—лютым 2013 года ў параўнанні з першымі двума месяцамі 2012 года, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. У студзені 2013 года прырост ВУП быў роўны 3,1% (да студзеня 2012-га).

Выпуск прамысловай прадукцыі знізіўся на 0,4%, сельскагаспадарчай — павялічыўся на 3,1%.

Інвестыцыі ў асноўны капітал выраслі на 16,9%, увод у эксплуатацыю жылля знізіўся на 11,8%.

Перавозка грузаў (у тонах) скарацілася на 3,5%, грузаабарот (у тона-кіламетрах) — на 5,4%.

Рознічны тавараабарот павялічыўся на 19,3%, аптовы — на 4,4%.

У 2012 годзе прырост ВУП склаў 1,5% пры плане 5-5,5%. План прыросту на 2013 год — 8,5%.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 13 сакавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/609/19869
Текущая дата: 18.11.2024