Новая трохгадовая стратэгія Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця для Беларусі пацвярджае гатоўнасць банка "садзейнічаць дзевяці з паловай мільёнам жыхароў краіны шляхам рэалізацыі праектаў, якія спрыяюць развіццю прыватнага сектара і ахове навакольнага асяроддзя". Пры гэтым ЕБРР не будзе наўпрост фінансаваць дзяржаву.
Як паведамляецца ў прэс-рэлізе банка, зацверджаная напярэдадні новая стратэгія з`яўляецца працягам "канструктыўнага, але гнуткага падыходу банка да супрацоўніцтва, у межах якога на падставе палітычных і эканамічных кантрольных паказчыкаў ацэньваецца рэальная гатоўнасць Беларусі кіравацца асноўнымі прынцыпамі ЕБРР, што яна прыняла, калі стала членам ЕБРР у 1992 годзе".
У пагадненне аб заснаванні ЕБРР 1991 года пералічаны наступныя асноватворныя прынцыпы: шматпартыйная дэмакратыя, вяршэнства закону, паважанне правоў чалавека і рынкавае функцыянаванне эканомікі.
Гнуткі падыход дазваляе ЕБРР уносіць у сваю працу карэктывы ў выпадку прыняцця рашэнняў, якія могуць паўплываць на дасягненне ключавых палітычных або эканамічных мэтаў, прапісаных у мандаце банка для ўсіх краін аперацый. "Гэта значыць, што магчымасць павелічэння аб`ёму дапамогі ЕБРР звыш заяўленага ў новай стратэгіі будзе залежаць ад дзеянняў беларускіх уладаў", — тлумачаць у банку.
Нагадаем, у праекце новай стратэгіі было заяўлена: ЕБРР "па-ранейшаму сур`ёзна занепакоены нераўнамерным прасоўваннем Беларусі на шляху да прымянення прынцыпаў шматпартыйнай дэмакратыі і плюралізму на працягу перыяду дзеяння папярэдняй стратэгіі". "Беларуская дзяржава працягвае адыгрываць дамінавальную ролю ў палітычным і эканамічным жыцці краіны. Палітычная ўлада ў значнай ступені сканцэнтравана ў руках прэзідэнта. У ацэнках міжнародных назіральнікаў з АБСЕ і Савета Еўропы адзначаліся неаднаразовыя сур`ёзныя парушэнні пры правядзенні выбараў. Прыхільнасць уладаў прынцыпам палітычнага плюралізму, свабоды сродкаў масавай інфармацыі, незалежнасці грамадзянскай супольнасці і легітымнасці палітычнай апазіцыі выклікае сумненні", — адзначалася ў дакуменце.
Зараз найбольшую частку партфеля ЕБРР у Беларусі складаюць праекты з прыватным сектары краіны. Далейшае развіццё гэтага сектара застанецца прыярытэтнай задачай банка на наступныя тры гады, бо большасць насельніцтва краіны па-ранейшаму занята ў дзяржаўным сектары, на долю якога прыпадае больш як 70% ВУП.
Банк будзе выдзяляць фінансаванне ў форме крэдытаў і шляхам долевага ўдзелу ў капітале прыватных кампаній, якія працуюць ва ўсіх галінах эканомікі, аднак асаблівая ўвага будзе надавацца прамысловай вытворчасці і перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі. Поруч з гэтым ЕБРР будзе ўмацоўваць пасрэдніцкае ўзаемадзеянне з банкамі-партнёрамі і даваць ім пазыкі з мэтай далейшага крэдытавання малых і сярэдніх прадпрыемстваў.
Сёлета банк пачаў рэалізацыю ў Беларусі праграмы фінансавання інвестыцый у павышэнне энергаэфектыўнасці і развіццё аднаўляных крыніц энергіі аб`ёмам 50 млн. долараў ЗША. Фінансаванне ў межах гэтай праграмы будзе выдзяляцца сярэднім прамысловым прадпрыемствам і малым прадпрымальнікам праз мясцовыя банкі, якія задавальняюць крытэрыям ЕБРР для крэдытных арганізацый.
"Нягледзячы на тое што папярэднія спробы не мелі поспеху, ЕБРР па-ранейшаму гатовы садзейнічаць празрыстай прыватызацыі дзяржаўных кампаній і банкаў, як толькі будзе выпрацавана прымальная стратэгія прыватызацыі", — паведамляецца ў прэс-рэлізе.
Летась ЕБРР пачаў ажыццяўляць свой першы ў Беларусі праект у сферы аховы навакольнага асяроддзя, які прадугледжвае рэканструкцыю ачышчальных збудаванняў у трох гарадах краіны. Акрамя таго, банк можа разгледзець пытанне аб аказанні дапамогі і іншым гарадам і/або рэалізацыі праектаў у іншых сферах муніцыпальнай гаспадаркі, такіх, як утылізацыя цвёрдых адходаў, што можа даць адчувальныя станоўчыя вынікі як для мясцовых жыхароў, так і для навакольнага асяроддзя.
Летась ЕБРР інвеставаў у беларускую эканоміку 185 млн. еўра, з якіх 107 млн. былі ўкладзены ў 12 карпаратыўных праектаў, а 78 млн. прыпалі на гандлёвае фінансаванне.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 13 сакавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/609/19871
Текущая дата: 18.11.2024