Комплексны бізнес-план развіцця льняной галіны Беларусі ў 2013—2015 гадах зацверджаны 12 сакавіка на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў.
Як паведамляе прэс-служба ўрада, бізнес-планам вызначаны механізмы забеспячэння канкурэнтаздольнасці і рэнтабельнасці працы льняной галіны, стратэгія яе тэхперааснашчэння і мадэрнізацыі, удасканальвання арганізацыйнай структуры.
"Рэалізацыя дакумента ў 2013—2015 гадах дазволіць забяспечыць вытворчасць ільновалакна ў Беларусі штогод у аб`ёме 60 тыс. т, атрымаць ільнотрасту сярэднім нумарам 1,5, значна павысіць ураджайнасць ільновалакна, а таксама забяспечыць пастаўку ў кошт дзяржзамовы доўгага льновалакна сярэднім нумарам 12,8 і кароткага — сярэднім нумарам 4", — паведамляе прэс-служба.
Арганізацыі, якія сеюць лён, змогуць закупіць сучаснае абсталяванне, павысіць прадукцыйнасць працы. Павялічыцца эфектыўнасць першаснай перапрацоўкі льну. Чакаецца, што вырошчванне гэтай культуры ў сельгасарганізацыях стане прыбытковым, а рэнтабельнасць ільнотрасты складзецца на ўзроўні 15,2—18,8%. У якасці галоўнага механізма дасягнення рэнтабельнай працы будзе павышэнне ўраджайнасці і якасці льнотрасты. Будзе значна пашыраны экспартны патэнцыял галіны.
Як прадугледжана планам, мадэрнізацыя Аршанскага ільнокамбіната і павышэнне якасці льновалакна дадуць магчымасць выпускаць канкурэнтаздольныя тканіны з канчатковымі відамі аздаблення, павялічыць вытворчасць гатовага адзення з ільну. У прыватнасці, льнокамбінатам і іншымі арганізацыямі канцэрна "Беллегпрам" будуць павялічаны аб`ёмы вытворчасці вырабаў з ільняных тканін у 2015 годзе не менш як у тры разы да ўзроўню 2010 года, вырабаў з пражы з улажэннем катанізаванага льновалакна — у 1,3 разу.
Плануецца, што за гады рэалізацыі комплекснага бізнес-плана развіцця льняной галіны інвестыцыі ў асноўны капітал складуць 3,1 трлн. рублёў.
"Пакуль, нягледзячы на высокую пазіцыю ў сусветнай вытворчасці льновалакна (4-е месца), Беларусь мае нязначную ролю ў сусветным экспарце льну. Рэалізацыя дакумента дазволіць умацаваць гэтыя пазіцыі", — адзначае прэс-служба.
Прэм`ер-міністр Міхаіл Мясніковіч паставіў задачу забяспечыць якаснае выкананне зацверджанага бізнес-плана, эфектыўнае расходаванне сродкаў на мадэрнізацыю льнозаводаў. Кіраўнік урада даручыў таксама на працягу месяца ўнесці праект нарматыўна-прававога дакумента па стварэнні льнянога холдынга.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 12 сакавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/610/19844
Текущая дата: 18.11.2024