У Беларусі да 2015 года з`явіцца новая буйная энергакрыніца на тарфяным паліве, паведамілі карэспандэнту ў ДВА "Белпалівагаз".
Паводле слоў намесніка генеральнага дырэктара ДВА "Белпалівагаз" Валерыя Кавалёва, размова ідзе аб ЦЭЦ у Мазыры, на якой будзе ўстаноўлены паравы кацёл магутнасцю да 200 т пары ў гадзіну са спажываннем торфабрыкетаў да 150 тыс.т у год.
Цяпер на тарфяным паліве ў Беларусі працуюць Жодзінская ЦЭЦ і Рэчыцкая ЦЭЦ з сумарным спажываннем торфабрыкетаў каля 40 тыс.т у год.
У 2012 годзе акрамя ЦЭЦ буйным прамысловым спажыўцом торфу быў Беларускі цэментны завод, які закупіў 63 тыс.т брыкетаў. Каля 386 тыс.т торфабрыкетаў адпраўлена на экспарт, 864 тыс.т прададзена насельніцтву на патрэбы ацяплення. Усяго выраблена 1,2 млн.т торфабрыкетаў.
З улікам узрастаючых прамысловых і энергетычных патрэбнасцей у далейшым структура спажывання торфабрыкетаў зменіцца. Паводле слоў Валерыя Кавалёва, цэментныя заводы заявілі аб планах спажываць у год 217 тыс.т торфабрыкетаў да 2015 года і 300 тыс.т да 2020 года. "У гэтым няма нічога дзіўнага, бо выкарыстанне торфабрыкетаў у энергетычных мэтах амаль у 4,5 раза больш выгаднае, чым прыроднага газу", - адзначыў намеснік гендырэктара "Белпалівагазу".
Пры гэтым інтарэсы традыцыйнага спажыўца торфабрыкетаў - насельніцтва - у выпадку росту прамысловага выкарыстання гэтага віду паліва ўшчэмлены не будуць. Да 1 красавіка будзе скарэкціравана дзяржаўная праграма "Торф", прынятая на перыяд 2008-2010 гг. і да 2020 года ў адпаведнасці з Дырэктывай нумар 3 "Эканомія і беражлівасць - галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы". Дзяржпраграма прадугледжвае павелічэнне здабычы торфу з цяперашніх 3 млн.т да 5 млн.т у год і адпаведнае павелічэнне вытворчасці торфабрыкетаў. "Для вытворчасці адной тоны брыкетаў звычайна выкарыстоўваецца да 2 т фрэзернага торфу ў залежнасці ад зыходнай вільготнасці", - удакладніў Валерый Кавалёў.
На яго думку, асноўнай перашкодай на шляху развіцця тарфяной галіны з`яўляецца вельмі складаная працэдура землеадводу, у адпаведнасці з якой рашэнне аб выдзяленні ўчастка пад торфараспрацоўку заўсёды ўяўляе сабой кампраміс інтарэсаў Мінэнерга, Мінпрыроды і іншых зацікаўленых ведамстваў і арганізацый. Большасць прамыслова прыдатных запасаў торфу знаходзіцца на тэрыторыях са статусам асабліва ахоўных. "Хоць на момант будаўніцтва цяпер дзеючых торфапрадпрыемстваў у 60-я гады мінулага стагоддзя ўсе гэтыя тэрыторыі разглядаліся ў якасці сыравіннай базы прадпрыемстваў", - сказаў Валерый Кавалёў.
На 60-я гады ХХ стагоддзя прыпаў пік здабычы торфу ў Беларусі - да 35 млн.т, з якога на патрэбы энергетыкі ішло 15 млн.т, а 20 млн.т - на патрэбы сельскай гаспадаркі для павышэння ўрадлівасці глебы. Тады Беларусь была сусветным лідарам па здабычы торфу і лідарам па распрацоўцы тэхналогій і вытворчасці машыны для торфаздабычы і вытворчасці брыкетаў, у краіне працавала больш за 250 торфаздабыўных прадпрыемстваў, з якіх засталося 25. Астатнія скончылі сваю дзейнасць у сувязі з выпрацоўкай тарфяных радовішчаў. Цяпер у галіне задзейнічаны каля 6 тыс. чалавек.
У 2012 годзе сусветная здабыча торфу склала 30 млн.т. Найбольш буйнымі торфаздабыўнымі краінамі сталі Фінляндыя - 10 млн.т, Ірландыя - 5 млн.т, Беларусь - 3 млн.т, па 2 млн.т здабыта ў Расіі і Канадзе.
Здабыча торфу выклікае трывогу эколагаў, якія гавораць аб парушэнні каштоўнай экасістэмы балот.
Дзяржаўнае вытворчае аб`яднанне "Белпалівагаз" уяўляе сабой адзіную самастойную структуру гаспадарання з замкнёным цыклам вытворчасці. Аб`яднанне мае развітую сетку газазабеспячальных, торфаздабыўных і торфаперапрацоўчых прадпрыемстваў, праектных, навукова-даследчых і будаўнічых арганізацый, прадпрыемстваў і цэхаў па вытворчасці газавага абсталявання, сродкаў механізацыі і аўтаматызацыі вытворчых працэсаў, неабходнага тэхналагічнага абсталявання і запасных частак да іх. У складзе ДВА "Белпалівагаз" сфарміраваліся 4 вытворчыя комплексы: газавы, здабычы і перапрацоўкі торфу, будаўнічы, навуковага і тэхнічнага забеспячэння.
7 сакавіка 2013, Мінск
Анатоль Шырвель - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/611/19760
Текущая дата: 18.11.2024