Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі пераўтвораныя ў ААТ унітарныя прадпрыемствы не будуць прадавацца на льготных умовах



Гэта прадугледжана ўказам ад 8 лютага 2013 года нумар 75, афіцыйна апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі.

У Беларусі зацверджаны пералік рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў, пры пераўтварэнні якіх у ААТ прыналежныя дзяржаве акцыі не падлягаюць продажу на льготных умовах за грашовыя сродкі.

У гэты пералік увайшло 61 прадпрыемства. Раней гэтыя ўнітарныя прадпрыемствы ўваходзілі ў план прыватызацыі і план пераўтварэння РУП у ААТ на 2011-2013 гады. Паколькі цяпер гэтыя планы адменены, то падрыхтаваны пералік прадпрыемстваў у новай рэдакцыі. У яго ўвайшлі ўнітарныя прадпрыемствы, пры пераўтварэнні якіх у адкрытыя акцыянерныя таварыствы прыналежныя Рэспубліцы Беларусь акцыі не падлягаюць продажу на льготных умовах за грошы. У гэтым пераліку таксама знаходзяцца прадпрыемствы, якія ўжо былі акцыяніраваны ў 2011-2012 гадах. Сярод іх - ААТ "Беларускі цэментны завод", ААТ "Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб`яднанне".

У 2013 годзе будуць акцыяніраваны рэспубліканскае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства "Граніт" (г.Мікашэвічы, Лунінецкі раён), рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Нацыянальная авіякампанія "Белавія", РУП "Мінскі трактарны завод" і шэраг прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у склад аб`яднання ВА "МТЗ", рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Гомсельмаш" і заводы, якія ўваходзяць у гэта вытворчае аб`яднанне. Таксама ў пералік увайшлі іншыя прамысловыя прадпрыемствы, сярод іх вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Мінскі электратэхнічны завод імя У.І. Казлова". Акцыяніраваны будуць некаторыя прадпрыемствы хлебапякарнай прамысловасці, лікёра-гарэлачныя, у прыватнасці, вытворча-гандлёвае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Мінск Крышталь", рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод "Белалка".

12 лютага 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/615/19372
Текущая дата: 18.11.2024