Аб гэтым заявіў 15 лютага першы віцэ-прэм`ер Уладзімір Сямашка на пасяджэнні калегіі Дзяржстандарта Беларусі.
На падрыхтоўчых работах па будаўніцтву Беларускай АЭС у Астраўцы да канца 2013 года будуць задзейнічаны да 4 тыс. чалавек.
Уладзімір Сямашка адзначыў, што цяпер на падрыхтоўчых работах у Астраўцы задзейнічаны 1,2 тыс. чалавек, да канца года іх колькасць будзе даведзена да 4 тыс. "А ў пік работ толькі будаўнікоў там будзе да 8,5 тыс.", - сказаў ён.
Першы віцэ-прэм`ер адзначыў, што работнікі, занятыя на падрыхтоўчых аб`ектах у Астраўцы, жывуць у цывілізаваных умовах, пабудаваны жылыя дамы. "З апярэджаннем будуем кватэры, ужо ёсць запас на 400-500 кватэр", - удакладніў ён. Ужо два гады, як офіс дырэкцыі будаўніцтва АЭС знаходзіцца ў Астраўцы. У гэтым годзе будуць уведзены дадаткова яшчэ чатыры дамы. Такім чынам, няма праблем з тым, каб пасяліць спецыялістаў, даць памяшканні пад офіс, рэзюмаваў Уладзімір Сямашка.
15 лютага 2013, Мінск
Лілія Крапівіна - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/615/19439
Текущая дата: 18.11.2024