Белорусский портал в Казахстане

Сетку веласіпедных турыстычных маршрутаў пабудуюць у Гродне і Ашмянах па трансгранічнаму праекту



Аб гэтым паведаміў прадстаўнік Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб`яднання "Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз" Сяргей Каляда.

Сетку новых веласіпедных турыстычных маршрутаў пабудуюць у Гродне і Ашмянах у рамках рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі, што фінансуецца Еўрасаюзам.

Праект "Развіццё веласіпеднага турызму і турысцка-інфармацыйнай сістэмы ў прыгранічным рэгіёне Літвы і Беларусі" выйграў конкурс заявак міжнароднай тэхнічнай дапамогі па праграме Латвія-Літва-Беларусь. 29 студзеня ён прайшоў адабрэнне ў Савеце Міністраў. На рэалізацыю праекта адведзена 18 месяцаў, яна пачнецца пасля падпісання праект-кантракта партнёрам з літоўскага боку - мэрыяй горада Бірштанас (Літва).

Бюджэт праекта складае 705397 тыс. еўра, на беларускі бок запланавана больш як 279,6 тыс. еўра.

Праект прадугледжвае будаўніцтва новых веласіпедных маршрутаў, абазначэнне знакамі турыстычных аб`ектаў у прыгранічных Гродне і Ашмянах, Бірштанасе і Алітусе. У тым ліку плануецца стварыць сетку веласіпедных маршрутаў працягласцю 30,5 км з устаноўкай малых архітэктурных форм у раёне "Мелавых гор" (урочышча Пышкі пад Гроднам).

Створаныя і прамаркіраваныя веласіпедныя маршруты будуць праходзіць праз мноства выдатных прыродных, культурных і гістарычных мясцін, многім не вядомых і не даступных з-за складанасці дабрацца туды на машыне, расказаў субяседнік. Распрацаваныя маршруты прыцягнуць да такіх месц турыстаў, што ў цэлым будзе садзейнічаць развіццю прыгранічнага турызму.

Дзякуючы фінансаванню ў рамках праекта выдатныя мясціны і маршруты будуць таксама больш актыўна рэкламавацца з дапамогай друкаванай прадукцыі (карты, даведнікі і інш.) у Беларусі і на выстаўках за мяжой.

Рэалізацыяй праекта ў Беларусі будуць займацца ўпраўленне фізічнай культуры, спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама, Ашмянскі райвыканкам і абласное аддзяленне ГА "Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз".

Таксама з удзелам гродзенскага абласнога аддзялення "Рэспубліканскага турысцка-спартыўнага саюза" падрыхтаваны і выйгралі конкурс заявак яшчэ 3 праекты міжнароднай тэхнічнай дапамогі: "Экалагічны транспарт, які аб`ядноўвае суседзяў" па арганізацыі веласіпедных маршрутаў ад Гродна да Друскінінкая, "Планета ідэй" па развіццю турызму з польскім бокам і "Папулярызацыя турызму праз павышэнне дасведчанасці аб гісторыі і культуры рэгіёнаў" з літоўскім (Вільнюс і Друскінінкай). Гэтыя праекты цяпер праходзяць працэдуру нацыянальнага адабрэння.

1 лютага 2013, Гродна
Алена Стасюкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/617/19220
Текущая дата: 18.11.2024