Белорусский портал в Казахстане

Беларусы ў 2012 годзе часцей за ўсё пыталіся ў Нацбанка пра жыллёвыя крэдыты і безнаяўныя разлікі



Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

"У 2012 годзе ў Нацыянальны банк Беларусі паступіла 2395 зваротаў грамадзян, што на 12,6 працэнта менш, чым у 2011 годзе (2741 зварот). Пры гэтым змяншэнне агульнай колькасці зваротаў грамадзян адбылося за кошт скарачэння іх паступлення ў структурныя падраздзяленні Нацыянальнага банка па абласцях. Колькасць жа зваротаў грамадзян у цэнтральны апарат Нацыянальнага банка павялічылася на 10 працэнтаў і склала ў 2012 годзе 1655, або 70 працэнтаў ад колькасці зваротаў, якія паступілі ў Нацыянальны банк", - адзначаюць у Нацбанку.

Для забеспячэння права грамадзян і юрыдычных асоб на электронны зварот у Нацыянальны банк на афіцыйным сайце банка ў глабальнай камп`ютарнай сетцы Інтэрнэт створана рубрыка "Электронны зварот". У 2012 годзе ў гэту рубрыку паступіла 566 зваротаў, або 34 працэнты ад агульнай колькасці зваротаў у цэнтральны апарат Нацыянальнага банка.

З агульнай колькасці зваротаў грамадзян, што паступілі ў Нацыянальны банк, 179 з`яўляюцца паўторнымі, 18 - ананімнымі. Найбольшая колькасць зваротаў грамадзян паступіла з Мінска - 802, або 50,4 працэнта ад агульнай колькасці зваротаў грамадзян. З Мінскай вобласці паступіла 187 зваротаў (11,8 працэнта), з Брэсцкай вобласці - 133 (8,4 працэнта), з Гомельскай вобласці - 103 (6,5 працэнта), з Гродзенскай вобласці - 96 (6 працэнтаў), з Віцебскай вобласці - 111 (7 працэнтаў), з Магілёўскай вобласці - 110 (6,9 працэнта), з краін блізкага замежжа - 42 звароты (2,6 працэнта).

"Праведзены аналіз паказвае, што ў 2012 годзе ў параўнанні з 2011 годам колькасць зваротаў грамадзян у Адміністрацыю Прэзідэнта Беларусі, урад, Камітэт дзяржаўнага кантролю, сродкі масавай інфармацыі па пытаннях, што ўваходзяць у кампетэнцыю Нацыянальнага банка, знізілася практычна ў 2 разы. Назіраецца таксама зніжэнне колькасці прапаноў і крытычных заўваг грамадзян адносна эканамічнай сітуацыі ў Беларусі і праводзімай грашова-крэдытнай палітыкі (41 зварот у параўнанні з 57 зваротамі ў 2011 годзе)", - гаворыцца ў паведамленні Нацыянальнага банка.

Значна знізілася колькасць зваротаў, якія датычацца аказання садзейнічання ў вырашэнні праблем, звязаных з пагашэннем крэдытаў у замежнай валюце і беларускіх рублях (з 284 зваротаў у 2011 годзе да 63 зваротаў у 2012 годзе). Аднак у 2012 годзе намецілася тэндэнцыя павелічэння зваротаў грамадзян па пытаннях выканання грамадзянамі абавязацельстваў па дагаворах паручыцельства, павышэння платы за банкаўскія паслугі, спадарожныя крэдытаванню, тлумачэнні асобных норм заканадаўства па спажывецкаму крэдытаванню.

У сувязі са змяненнем у 2012 годзе падыходаў да крэдытавання жыллёвага будаўніцтва значна павялічылася колькасць скаргаў грамадзян, якія датычацца крэдытавання будаўніцтва жылля з дзяржаўнай падтрымкай. Па выніках 2012 года гэта першая па значнасці праблема, якая хвалюе грамадзян (177 зваротаў, у 2011 годзе - 53 звароты). "Грамадзяне звярталіся ў Нацыянальны банк з просьбамі аб аказанні садзейнічання ў вырашэнні праблемных сітуацый, звязаных з фінансаваннем будаўніцтва, ростам яго кошту, парадкам і ўмовамі прадастаўлення льготных крэдытаў, затрымкай фінансавання па ўжо выдзеленых ільготных крэдытах, зацягваннем тэрмінаў будаўніцтва", - растлумачылі ў Нацыянальным банку.

У першым паўгоддзі справаздачнага перыяду рэзка ўзрасла колькасць зваротаў грамадзян па пытаннях змянення працэнтных ставак па ўкладах. У якасці рэагавання Нацыянальны банк звярнуў увагу банкаў на неабходнасць няўхільнага выканання ўкладаатрымальнікамі парадку паведамлення ўкладчыку аб змяншэнні памеру працэнтаў па ўкладу і парадку прымянення новай працэнтнай стаўкі, устаноўленых Банкаўскім кодэксам Беларусі.

Грамадзяне па-ранейшаму накіроўвалі ў Нацыянальны банк просьбы аб кампенсацыі ўкладаў у сувязі з дэвальвацыяй беларускага рубля (67 зваротаў у параўнанні з 69 зваротамі ў 2011 годзе) і хадайніцтвы аб вяртанні і кампенсацыі ўкладаў савецкага перыяду (62 звароты, у параўнанні з 2011 годам іх колькасць зменшылася на 21 зварот).

Аналіз зваротаў па выніках 2012 года паказаў тэндэнцыю росту зваротаў па пытаннях функцыянавання банкаматаў, інфакіёскаў, работы з пластыкавымі карткамі. У параўнанні з 2011 годам гэты паказчык павялічыўся ў 2,4 раза (з 57 зваротаў у 2011 годзе да 137 зваротаў у 2012 годзе). "Па выніках работы за 2012 год гэта другая па значнасці праблема, якая хвалюе насельніцтва", - удакладнілі ў Нацыянальным банку.

У якасці рэагавання рэгулятар накіраваў у адрас банкаў рэкамендацыі па правядзенню растлумачальнай работы з грамадзянамі, навучанню супрацоўнікаў банкаў па пытаннях правядзення аперацый з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак, правядзенню маніторынгу работы аб`ектаў праграмна-тэхнічнай інфраструктуры для забеспячэння яе бесперабойнай работы, рэалізацыі комплексу мер, неабходных для прадухілення махлярскіх аперацый з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак.

Цяпер праводзіцца работа па ўдасканаленню ажыццяўлення безнаяўных разлікаў, звяртаюць увагу ў Нацбанку. У прыватнасці, пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі зацверджаны папярэдні стандарт СТБ П 2289-2012 "Плацежныя карткі. Бяспека даных. Патрабаванні і працэдуры аўдыту бяспекі", які ўступае ў дзеянне з 1 ліпеня 2013 года. Таксама падрыхтаваны і знаходзіцца на стадыі ўзгаднення праект пастановы Савета Міністраў і Нацыянальнага банка "Аб плане сумесных дзеянняў органаў дзяржаўнага кіравання і ўдзельнікаў фінансавага рынку па развіццю ў Рэспубліцы Беларусь сістэмы безнаяўных разлікаў па рознічных плацяжах з выкарыстаннем сучасных электронных плацежных інструментаў і сродкаў плацяжу на 2012-2015 гады". Акрамя таго, пастановай праўлення Нацыянальнага банка зацверджана Інструкцыя аб парадку правядзення аперацый з банкаўскімі плацежнымі карткамі, пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка зацверджаны План сумесных дзеянняў дзяржаўных органаў і ўдзельнікаў фінансавага рынку па павышэнню фінансавай дасведчанасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2013-2018 гады.

"На сумесным пашыраным пасяджэнні праўлення Нацыянальнага банка і Камітэта дзяржаўнага кантролю 18 ліпеня 2012 года было адзначана, што павышэнне якасці паслуг, якія прадастаўляюцца насельніцтву, у тым ліку банкамі, з`яўляецца неад`емнай часткай сацыяльнай палітыкі дзяржавы. Пры гэтым звароты грамадзян, якія паступаюць у Нацыянальны банк, наглядна адлюстроўваюць недапрацоўкі банкаў у частцы кліенцкай палітыкі. У сувязі з гэтым увага кіраўнікоў банкаў была звернута на павышэнне сацыяльнай адказнасці пры разглядзе зваротаў грамадзян па спрэчных пытаннях", - сказана ў паведамленні Нацыянальнага банка.

Вынікі аналізу паказалі, што за справаздачны перыяд у Нацыянальны банк паступіла 697 зваротаў па пытаннях дзейнасці банкаў, што склала 31 працэнт ад агульнай колькасці зваротаў. У параўнанні з 2011 годам аб`ём зваротаў па пытаннях дзейнасці банкаў практычна не зменшыўся (697 зваротаў у 2012 годзе, 708 - у 2011 годзе).

Нацыянальным банкам 9 ліпеня 2012 года ўведзены ў эксплуатацыю кантакт-цэнтр, створаны для аператыўнага прадастаўлення даведачнай і кансультацыйнай інфармацыі фізічным і юрыдычным асобам, якія звярнуліся ў цэнтрабанк пры дапамозе тэлефоннай сувязі, па пытаннях асноўных напрамкаў дзейнасці Нацыянальнага банка, базавых пытаннях эканомікі і фінансавых рынкаў, рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі, работы банкаўскай і плацежнай сістэм Беларусі. У ліпені - снежні 2012 года кантакт-цэнтрам Нацыянальнага банка апрацаваны 5254 звароты (з іх 3526 - зваротаў фізічных асоб, 1728 - юрыдычных асоб).

1 лютага 2013, Мінск
Ганна Кот - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/617/19239
Текущая дата: 18.11.2024