Аб гэтым заявіў 28 студзеня журналістам прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.
На нядаўнім пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў гэтыя праекты былі адабраны. Цяпер над імі працуюць групы экспертаў з беларускага і расійскага бакоў, каб забяспечыць узаемную выгаду. І гэта не толькі праект МАЗ-КамАЗ, але і іншыя праекты пятага і шостага тэхналагічнага ўкладаў - мікраэлектроніка, фармацэўтыка і іншыя напрамкі.
"У мяне было некалькі сустрэч са старшынёй урада Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым, мы дамовіліся аб рэалізацыі сумесных беларускіх праектаў з удзелам расійскага бізнесу і расійскай дзяржавы для маштабнага развіцця і стварэння сумесных транснацыянальных карпарацый", - нагадаў прэм`ер-міністр.
Абмеркаваны таксама буйныя сумесныя праекты Беларусі і Казахстана. "Сёння адбылася размова з прэм`ер-міністрам Казахстана, і мы абмеркавалі гэтыя пытанні", - паведаміў Міхаіл Мясніковіч. Размова ішла аб супрацоўніцтве ў рамках сумеснага праекта па рэканструкцыі і развіццю вытворчых магутнасцей "Магілёўхімвалакно", а таксама аб удзеле беларускіх прадпрыемстваў у індустрыяльным парку Казахстана, дзе будуць вырабляць не толькі сельскагаспадарчую, але і іншую тэхніку.
28 студзеня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/618/19171
Текущая дата: 18.11.2024