Белорусский портал в Казахстане

Пасол Беларусі ў Маскве абмеркаваў пытанні супрацоўніцтва краін МС і АЭП з саветнікам прэзідэнта Расіі



Пытанні супрацоўніцтва ў межах інтэграцыйных аб`яднанняў абмяркоўваліся на сустрэчы надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі з саветнікам прэзідэнта РФ Сяргеем Глазьевым.

Сустрэча прайшла 18 студзеня ў Маскве. Бакі абмеркавалі "шырокі спектр актуальных пытанняў далейшага супрацоўніцтва дзяржаў — членаў Мытнага саюза і АЭП у межах еўразійскай інтэграцыі з мэтай фарміравання Еўразійскага эканамічнага саюза", паведамляе прэс-служба беларускага пасольства ў РФ. Падрабязнасці перамоў не паведамляюцца.  

Сяргей Глазьеў з`яўляецца саветнікам Уладзіміра Пуціна па пытаннях еўразійскай інтэграцыі ў межах Мытнага cаюза і Адзінай эканамічнай прасторы. На гэту пасаду ён быў прызначаны ў ліпені 2012 года.

БелаПАН
Мінск, 19 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/620/19018
Текущая дата: 18.11.2024