Як паведаміў першы віцэ-прэм`ер Беларусі Уладзімір Сямашка, у тэме стварэння холдынгу ёсць два пытанні, якія трэба ўрэгуляваць беларускім і расійскім партнёрам.
Расія і Беларусь у найбліжэйшы час плануюць паскорыць працэс стварэння сумеснай машынабудаўнічай карпарацыі "РасБелАўта". Як паведамляецца на сайце расійскага Мінпрамгандлю, абмеркаванне гэтага праекта праходзіла падчас рабочай сустрэчы міністра прамысловасці Расіі Дзяніса Мантурава і яго беларускага калегі Дзмітрыя Кацярыніча.
На думку ўдзельнікаў перамоў, для запуску праекта засталося вырашыць шэраг арганізацыйных пытанняў. "Мы павінны актыўна ўзаемадзейнічаць для таго, каб перайсці на новы ўзровень у галіне прамысловасці і паглыбіць інтэграцыйныя працэсы паміж нашымі краінамі", — сказаў Мантураў.
Падчас сустрэчы была дасягнута дамоўленасць аб магчымасці стварэння агульнай стратэгіі па развіцці станкабудавання Расіі і Беларусі, абмяркоўвалася магчымасць развіцця супрацоўніцтва ў галіне вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі. Акрамя таго, у рамках перамоў былі закрануты пытанні інтэграцыі ў ваенна-прамысловым комплексе, радыёэлектроннай прамысловасці і металургіі.
Па выніках сустрэчы міністры дамовіліся аб працягу ўзаемнага супрацоўніцтва ў сферы прамысловасці і далейшым садзеянні ў рэалізацыі сумесных праектаў.
15 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў, што холдынг "РасБелАўта" павінен стварацца толькі як кіруючая кампанія. "Я настойваю на тым, каб там не было абмену нейкай уласнасцю, як камусьці хацелася б. Калі ласка, кіруйце. Пакуль мы ўласнасць не кранаем. Трэба вам скласці акцыі — складвайце. Вось калі ўбачым, што мы штосьці дабавім, тады і будзем гаварыць аб уласнасці. Гэта прынцыпова", — заявіў Лукашэнка.
Як паведаміў першы віцэ-прэм`ер Беларусі Уладзімір Сямашка, у тэме стварэння холдынгу ёсць два пытанні, якія трэба ўрэгуляваць беларускім і расійскім партнёрам. Першае тычыцца таго, што расіяне спрабуюць перагледзець рыначную ацэнку МАЗа і КамАЗа, зробленую кампаніяй Ernst&Yang вясной мінулага года. Тады беларускае прадпрыемства было ацэнена ў 1 млрд. 82 млн. долараў, расійскае — у 1 млрд. 620 млн. долараў. У такім выпадку беларускі бок павінен унесці ў ствараны холдынг 75% акцый мінус адна акцыя. 49% акцый павінны складаць каштоўныя паперы МАЗа. Пры гэтым, як адзначыў першы віцэ-прэм`ер, цяпер Расія парушае парытэт і выходзіць за межы абазначанага кошту КамАЗа.
Сямашка таксама расказаў, што ёсць супярэчнасці ў прынцыпах стварэння і работы назіральнага савета — расійскі бок "спрабуе ўзурпаваць уладу". Ён прапаноўвае гендырэктара холдынгу — расіяніна. У назіральны савет павінны ўвайсці па чатыры чалавекі з кожнага боку. "Але старшыня назіральнага савета зноў жа расіянін і прычым будзе мець два галасы. Тады атрымліваецца пяць супраць чатырох, як кажуць у народзе, супраць лому няма прыёму. Любое рашэнне прымаецца на карысць расійскага партнёра. Мы гаворым "не". Павінна быць ратацыя. Калі гендырэктар з расійскага боку, то кіраўнік назіральнага савета — з беларускага. Гэта будзе справядліва", — заявіў Сямашка.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 17 студзеня 2103

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/621/18949
Текущая дата: 18.11.2024