Белорусский портал в Казахстане

Урад Беларусі зацвердзіў новы пералік імпартазамяшчальных тавараў, што вырабляюцца рэзідэнтамі свабодных эканамічных зон і пастаўляюцца на ўнутраны рынак рэспублікі



Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 10 студзеня 2013 года № 21.

У новым пераліку імпартазамяшчальных тавараў для вытворчасці ў СЭЗ — кандытарскія вырабы, пража, бінты, будматэрыялы і радыёэлектроніка

"У пералік увайшлі сотні найменняў прадукцыі, якую прапанавана вырабляць у СЭЗ, каб замяшчаць імпарт на ўнутраным рынку", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ўрада.

Так, сярод новых тавараў — кандытарскія вырабы, ветэрынарныя прэпараты, вата, марля, бінты ва ўпакоўках, пража, фарбы водна-дысперсійныя, новыя віды сучасных будаўнічых матэрыялаў, палімераў, труб, фунгіцыды, прэпараты для раслін, вырабы з алюмінію, розныя віды машынабудаўнічай прадукцыі, радыёэлектронікі, абсталяванне.

Ганна Афоніна, БелаПАН
Мінск, 18 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/621/18977
Текущая дата: 18.11.2024