Адпаведны ўказ нумар 29 "Аб унясенні змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. нумар 200" кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 15 студзеня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент накіраваны на прывядзенне пераліку адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага ўказам ад 26 красавіка 2010 года нумар 200, у адпаведнасць з законам ад 9 ліпеня 2012 года "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прававой аховы аб`ектаў прамысловай уласнасці".
У сувязі з гэтым указам прадугледжваецца замацаванне адміністрацыйнай працэдуры па рэгістрацыі дагавора ўступкі выключнага права на аб`ект прамысловай уласнасці (вынаходства, карысную мадэль, сорт расліны і г.д.) замест адміністрацыйнай працэдуры па рэгістрацыі дагавора ўступкі патэнта (пасведчання) на адпаведны аб`ект прамысловай уласнасці. Пры гэтым у лік аб`ектаў, у адносінах да якіх ажыццяўляецца рэгістрацыя дагавораў уступкі правоў, уключаецца таварны знак.
Акрамя таго, замацоўваецца адміністрацыйная працэдура па рэгістрацыі дагавора аб залогу маёмасных правоў, якія засведчвае пасведчанне на таварны знак.
Памер плацяжоў за ажыццяўленне названых адміністрацыйных працэдур будзе складаць 1 базавую велічыню для рэзідэнтаў і $200 для нерэзідэнтаў (за кожны прадугледжаны адпаведным дагаворам патэнт або пасведчанне).
17 студзеня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/621/18993
Текущая дата: 18.11.2024