Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве юстыцыі.
У Беларусі скасаваны абавязак заяўнікаў па выплаце дзяржпошліны пры накіраванні электронных дакументаў у рэгіструючы орган для дзяржаўнай рэгістрацыі суб`екта гаспадарання праз вэб-партал Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Як растлумачылі ў Мінюсце, такая льгота была замацавана ў Падатковым кодэксе па прапанове міністэрства. Акрамя таго, Міністэрства юстыцыі сваёй пастановай змяніла адпаведныя формы заяў аб дзяржаўнай рэгістрацыі, якія запаўняюцца на згаданым вэб-партале.
15 студзеня 2013, Мінск
БЕЛТА
15 студзеня 2013, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/622/18947
Текущая дата: 18.11.2024