У студзені—верасні 2012 года экспарт паслуг у Беларусі павялічыўся на 13,2% у параўнанні са студзенем—кастрычнікам 2011 года і склаў 5 млрд. 399,3 млн. долараў ЗША, імпарт павялічыўся на 14,1% (3 млрд. 128,5 млн. долараў).
Такім чынам, паведамляе Белстат, сальда знешняга гандлю паслугамі склалася станоўчае ў памеры 2 млрд. 270,8 млн. долараў (за студзень—кастрычнік 2011 года — плюс 2 млрд. 28 млн. долараў).
Экспарт паслуг у краіны СНД склаў 36,6% агульнага аб`ёму экспарту паслуг, у краіны па-за СНД — 63,4%. Імпарт паслуг з краін СНД дасягнуў 29,4% агульнага аб`ёму, з краін па-за СНД — 70,6%.
Экспарт транспартных паслуг павялічыўся на 2% і склаў 2 млрд. 987,5 млн. долараў, імпарт — знізіўся на 2,6% (1 млрд. 236 млн. долараў).
Экспарт будаўнічых паслуг павялічыўся на 45,1% (да 269,8 млн. долараў), імпарт — у 2,3 разу (482,8 млн. долараў).
Экспарт камп`ютарных паслуг вырас на 44,9% і склаў 302,6 млн. долараў, імпарт — на 11,4% (да 40,9 млн. долараў).
Экспарт тэлекамунікацыйных паслуг павялічыўся на 3,6% і склаў 155,8 млн. долараў, імпарт — на 20,7% (108,6 млн. долараў).
На 26,3% вырас экспарт у галіне архітэктуры, інжынерных і тэхнічных паслуг (да 66,8 млн. долараў). Імпарт такіх паслуг павялічыўся на 25,2% і склаў 117,2 млн. долараў.
Экспарт аперацыйнага лізінгу павялічыўся на 14,4% да 101,8 млн. долараў, імпарт — на 13,9% (94,4 млн. долараў).
Экспарт у галіне выкарыстання інтэлектуальнай уласнасці вырас на 0,7% (да 15,1 млн. долараў), імпарт — на 4,9% (да 74,3 млн. долараў).
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 24 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/629/18537
Текущая дата: 18.11.2024