Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Аляксандр Шпілеўскі і генеральны дырэктар Мытнага дэпартамента пры Міністэрстве фінансаў Літвы Антанас Шыпавічус 20-га снежня правядуць рабочую сустрэчу ў пункце пропуску "Каменны Лог" ("Мядзінінкай").
Як паведамляе прэс-служба ДМК, падчас сустрэчы бакі наважаны абмеркаваць шэраг пытанняў, якія тычацца скарачэння чэргаў на беларуска-літоўскім напрамку, аптымізацыі і паскарэння мытных аперацый, у тым ліку пры выкарыстанні сістэмы папярэдняга электроннага інфармавання. Плануецца азнаёміцца з перспектывамі ўкаранення праекта інфармацыйнай сістэмы кіравання чаргой аўтамабільнага транспарту, які мяркуецца рэалізаваць на літоўска-беларускай мяжы ў пункце пропуску "Мядзінінкай" у другой палове 2013 года.
Кіраўнікі мытных ведамстваў таксама плануюць разгледзець праект мемарандума аб намерах паміж ДМК Беларусі і Мытным дэпартаментам пры Міністэрстве фінансаў Літвы па пытаннях узаемадзеяння на перыяд правядзення ў Беларусі чэмпіянату свету па хакеі з шайбай у 2014 годзе.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 18 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/630/18465
Текущая дата: 18.11.2024