Белорусский портал в Казахстане

На біржы курс долара ЗША знізіўся, курсы еўра і расійскага рубля — выраслі



Курс долара ЗША па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 19 снежня знізіўся на 20 рублёў і склаў 8.550 рублёў.

Паводле звестак БВФБ, аб`ём таргоў доларам склаў 82 млн. 989 тыс. долараў (першапачатковы попыт — 82 млн. 989 тыс., прапанова — 87 млн. 348 тыс.).

Курс расійскага рубля вырас на 1,50 рубля і склаў 278,00 рублёў. Аб`ём таргоў склаў 1 млрд. 428 млн. 836 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 1 млрд. 567 млн. 843 тыс., прапанова — 1 млрд. 424 млн. 930 тыс.).

Курс еўра вырас на 40 рублёў і склаў 11.320 рублёў. Аб`ём — 31 млн. 550 тыс. еўра (попыт — 39 млн. 357 тыс., прапанова — 31 млн. 548 тыс.).

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 19 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/630/18481
Текущая дата: 18.11.2024