Белорусский портал в Казахстане

Казахстан зацікаўлены ўдзельнічаць у акцыянаванні беларускіх прадпрыемстваў



Аб гэтым заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 14 снежня пасол Казахстана ў Беларусі Ергалі Булегенаў.

Ён адзначыў, што размова аб гэтым ішла падчас перамоў на вышэйшым узроўні ў маі 2012 года, а таксама падчас нядаўняга візіту ў Казахстан прэм`ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча. "У тым выпадку калі гэта будзе ўзаемавыгадна, Казахстан будзе інвеставаць", — сказаў пасол.

Дыпламат паведаміў, што ў Казахстана ёсць цікавасць у будучыні пастаўляць нафту ў розныя краіны, у тым ліку ў Беларусь.

Булегенаў адзначыў, што ў 2011 годзе Казахстан здабыў каля 80 млн. тон нафты, сёлета чакаецца 81 млн. тон. У наступным Казахстан плануе здабываць ад 100 да 130 млн. тон нафты.

Пасол таксама паведаміў, што Казахстан не вядзе перамовы аб куплі дзярждолі ў пакеце акцый аператара сотавай сувязі СТАА "Мабільныя ТэлеСістэмы".

"З нашага боку перамовы пакуль не ідуць. Тая цана, якая была першапачаткова названа, нявыгадная для казахстанскага боку", — патлумачыў ён.

БелаПАН, 14 снежня 2012


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/632/18339
Текущая дата: 18.11.2024