Белорусский портал в Казахстане

Дэлегацыя на чале з Мясніковічам прыбыла з афіцыйным візітам у Бангладэш



Урадавая дэлегацыя Беларусі на чале з прэм`ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам прыбыла 11 лістапада з афіцыйным візітам у Народную Рэспубліку Бангладэш.

Чакаецца, што Мясніковіч сустрэнецца з прэзідэнтам Бангладэш Зілурам Рахманам, а таксама прэм`ер-міністрам гэтай краіны Шэйх Хасінай.

Запланаваны перамовы кіраўніка беларускага ўрада з міністрамі сельскай гаспадаркі, прамысловасці, навукі і тэхналогій Бангладэш. У праграме візіту таксама ўдзел Мясніковіча ў беларуска-бангладэшскім бізнес-форуме і сустрэча з прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі Універсітэта Дакі.

Візіт будзе доўжыцца па 13 лістапада. Пасля Бангладэш дэлегацыя Беларусі накіруецца з візітам у Індыю.

БелаПАН
Мінск, 11 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/643/17575
Текущая дата: 17.11.2024