Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Чылі прапанаваў распрацаваць пагадненне аб зоне свабоднага гандлю з Беларуссю



Прэзідэнт Чылі Себасцьян Піньера на сустрэчы з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным ва Уладзівастоку прапанаваў распрацаваць пагадненне аб зоне свабоднага гандлю не толькі з Расіяй, але таксама з Казахстанам і Беларуссю.

Пуцін падкрэсліў, што дынаміка гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва станоўчая, "але пакуль няма чым пахваліцца", паведамляе РІА Новости.

"Улічваючы дынаміку развіцця нашых гандлёвых адносін, неабходнасць павялічыць іх яшчэ больш, прапаную падумаць пра магчымасць распрацоўкі пагаднення аб зоне свабоднага гандлю не толькі з Расіяй, але і з яе партнёрамі — Казахстанам і Беларуссю", — сказаў Піньера.

Паводле яго слоў, падпісанне гэтага пагаднення і яго рэалізацыя дазволяць павялічыць не толькі аб`ём тавараабароту паміж дзвюма краінамі, але і павялічыць аб`ём інвестыцый Чылі ў Расію і наадварот.

БелаПАН

Мінск, 8 верасня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/661/16261
Текущая дата: 17.11.2024