Падзенне еўра прыпынілася. Гэтаму значна паспрыяла заява кіраўніка Еўрапейскага Цэнтрабанка Марыа Драгі, што будзе зроблена ўсё магчымае, каб захаваць еўрапейскую валюту.
Даслоўна Драгі сказаў, што "еўра — непарушны". Такія словы адразу выклікалі рэакцыю рынкаў. Еўра пачаў расці. Гэтую тэндэнцыю можна заўважыць і на прыкладзе курса еўра ў Беларусі на гэтым тыдні. У панядзелак было зніжэнне на 120 руб., а ў апошнія дні назіраўся толькі рост. У выніку курс у пятніцу ўсталяваўся на ўзроўні панядзелка (10 150 руб), іншымі словамі, за тыдзень ні на рубель не змяніўся. Долар, у сваю чаргу, патаннеў на 20 руб. (мінус 0,2%) да 8260 руб. Курс расійскага рубля таксама знізіўся — на 2,5 (мінус 1%), усталяваўшыся на ўзроўні 256,5 руб.
Уладзіслаў Кулецкі
Звязда, 28 ліпеня 2012
Уладзіслаў Кулецкі
Звязда, 28 ліпеня 2012
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/670/15412
Текущая дата: 17.11.2024