Пра гэта паведаміў у інтэрв`ю газеце "Вечерний Брест" бізнесмен Аляксандр Машэнскі 27 ліпеня.
"Застаецца чакаць, што возьме верх разумны сэнс", — заявіў у інтэрв`ю рэгіянальнай газеце "Вечерний Брест" бізнесмен Аляксандр Машэнскі, генеральны дырэктар СП "Санта Імпэкс Брэст", адказваючы на пытанне аб тым, што ён усё часцей фігуруе ў спісах бізнесменаў, якіх Еўрасаюз нібыта можа зрабіць неўязнымі.
"Я пра сябе ведаю, што я прадпрымальнік, я кіраваў і кірую прадпрыемствам, я ствараю бізнес, і, магу спадзявацца, я раблю гэта эфектыўна", — сказаў Машэнскі.
Ён адзначыў, што яго сфера дзейнасці ніяк не звязана з дзяржпастаўкамі. І "Санта Брэмар", і "Савушкін прадукт" прадаюць прадукты харчавання для насельніцтва, прычым на 90 % праз прыватную сістэму рэалізацыі.
"Любы ўдар ці санкцыі, скіраваныя на гэтыя прадпрыемствы, удараць і па іх работніках, і па тых, хто з імі звязаны ў межах гэтага ланцужку", — падкрэсліў Машэнскі.
Як паведамлялася раней, 18 чэрвеня пастаянны камітэт Еўрапейскага саюза па харчовым ланцугу і здароўі жывёл дазволіў пастаўкі сырога малака і малочных прадуктаў з Беларусі на рынак ЕС чатыром беларускім кампаніям.
"Пачынаючы з 1 ліпеня 2012 года экспартныя ліцэнзіі выдаюцца ААТ "Верхнядзвінскі масласыраробны завод", СП "Санта-Брэмар", ААТ "Бярозаўскіі сыраробны камбінат" і ААТ "Савушкін прадукт".
Тры з чатырох кампаній, якія атрымалі допуск на малочны рынак ЕС, маюць дачыненне да бізнесмена Аляксандра Машэнскага: "Санта Брэмар" і "Савушкін прадукт" з`яўляюцца асноўнымі актывамі Машэнскага, таксама прадстаўлена яго цікавасць на Бярозаўскім сыраробным камбінаце.
Яшчэ пару тыдняў таму Машэнскаму прадракалі, што ён трапіць у чорны спіс ЕС. Друкаваны орган Еўрасаюза EUobserver называў брэсцкага бізнесмена сярод тых, каго могуць закрануць санкцыі, бо Машэнскі "адыграў важную ролю ў кампаніі Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года і стаў трэцім па ўплывовасці алігархам пасля Пефціева і Чыжа". У 2010 годзе бізнесмен уваходзіў у лік давераных асоб кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі.
Улада Топалева, БелаПАН
Брэст, 27 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/670/15516
Текущая дата: 17.11.2024