На 25 ліпеня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:
Долар ЗША — 8.320 беларускіх рублёў
Еўра — 10.080
Расійскі рубель — 255
Украінская грыўна — 1.029,45
Кошык валют — 2.775,71
У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 30 рублёў (0,36%), еўра — на 50 (0,50%), расійскага рубля — знізіўся на 1 (0,39%), грыўыі — вырас на 3,33 (0,32%). Курс кошыка валют вырас на 4,31 рубля (0,16%) у параўнанні з папярэднім днём і знізіўся на 90,12 рубля (3,14%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2011 года (2.865,83 рубля).
Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,2115, "долар/расійскі рубель" — 32,6275, "долар/грыўна" — 8,082.
У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 25 ліпеня долар купляюць па 8.180—8.340 і прадаюць па 8.380—8.500 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 13 рублёў, продажу — на 11.
Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 8.250—8.300 пры куплі, 8.350—8.400 пры продажы.
БелаПАН
Мінск, 25 ліпеня 2012