Белорусский портал в Казахстане

Савет ЕЭК разглядае ініцыяванае Беларуссю пытанне аб стварэнні транспартнага калідора Заходняя Еўропа — Заходні Кітай



У Маскве 20 ліпеня праходзіць восьмае пасяджэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК), у якім удзельнічае намеснік прэм`ер-міністра Беларусі, старшыня Савета ЕЭК Сяргей Румас, паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі.

Удзельнікі пасяджэння разглядаюць ініцыяванае беларускім бокам пытанне аб транспартным калідоры Заходняя Еўропа — Заходні Кітай, а таксама пытанні развіцця транспартна-лагістычнага патэнцыялу ЕЭП.

Акрамя таго, плануецца прыняць шэраг тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, зацвердзіць змены ў палажэнне аб адзіным знаку абарачэння прадукцыі на рынку дзяржаў — членаў МС, а таксама пералік нарматыўных прававых актаў, якія падлягаюць змене або прыняццю ў мэтах гарманізацыі заканадаўства ў галіне канкурэнтнай палітыкі.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 20 ліпеня 2012 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/672/15237
Текущая дата: 17.11.2024