У Беларусі стартавала першая праграма ўтылізацыі камерцыйнага транспарту, у тым ліку расійскай вытворчасці. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар ЗАТ "Кіруючая кампанія холдынгу "БелГАЗаўтасэрвіс" Міхаіл Супруновіч 18 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
"Мы заняліся праграмай утылізацыі сёлета. Складана было пачынаць. Але да яе мы прыйшлі вымушана. Па-першае, продаж аўтамабіляў "ГАЗ" у Беларусі ў 2011 годзе значна зменшыўся — мы прадалі прыкладна 1.200 штук пры ранейшым мінімальным продажы ў 2.600 штук. Таму першую палову года мы прайшлі з вялікім напружаннем і былі вымушаны арганізаваць гэтую праграму, хоць з камерцыйнага пункта гледжання яна нам нявыгадная", — прызнаўся Супруновіч.
Праграма прадугледжвае, што аўтамабіль кліента прымаюць на сэрвіс, разбіраюць, аддзяляюць металічныя дэталі ад неметалічных, каляровыя і каштоўныя металы, вадкасці, і даюць кліенту скідку на куплю новага аўтамабіля і кампенсацыю за металалом.
"Мы чысцім горад ад аўтамабільнага хламу. Акрамя таго, гэта і дабаўка Беларускаму металургічнаму заводу паступлення металалому. Усё гэта плюсы для беларускай эканомікі", — падкрэсліў Супруновіч.
БелаПАН, 18 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/673/15196
Текущая дата: 17.11.2024