Пра гэта сведчаць даныя, апублікаваныя на сайце Міністэрства эканомікі Беларусі.
Па стане на 1 ліпеня ў дзяржрэестр гаспадарчых суб`ектаў, якія займаюць дамінантнае становішча на таварных рынках (рэспубліканскі ўзровень), увайшло 163 прадпрыемствы. Для параўнання: на 1 студзеня ў яго ўваходзіла 185 прадпрыемстваў.
У ліку прадпрыемстваў-манапалістаў ААТ "Беларускі металургічны завод", ААТ "Завод горнага воску", ААТ "Мінскі завод ацяпляльнага абсталявання", ААТ "Белшына", ААТ "Нафтан", ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод", ААТ "Беларуськалій", ААТ "Бархім", ААТ "МАЗ", ААТ "Амкадор", ААТ "ММЗ", ААТ "Віцязь", РУВП "Граніт", ААТ "Гомельшкло" і інш.
__________________________________
Даведка БелаПАН. Мэтай фарміравання і вядзення Дзяржаўнага рэестра гаспадарчых суб`ектаў, якія займаюць дамінантнае становішча на таварных рынках рэспублікі, з`яўляецца вызначэнне пераліку гаспадарчых суб`ектаў, асобныя параметры дзейнасці якіх падлягаюць дзяржаўнаму кантролю, рэгуляванню і назіранню, а таксама кантролю ў выпадку іх ліквідацыі і рэарганізацыі (зліцця, далучэння, раздзелу, вылучэння і пераўтварэння), у тым ліку падчас раздзяржаўлення і прыватызацыі, набыцця імі акцый, паяў, доляў удзелу ў статутным капітале іншых гаспадарчых суб`ектаў.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 19 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/673/15215
Текущая дата: 17.11.2024