Супрацоўнікамі Віцебскай мытні ў пункце пропуску "Урбаны" на беларуска-латвійскім участку мяжы выяўлены факт незаконнага перамяшчэння буйной партыі цыгарэт.
Паводле звестак прэс-службы ДМК, было выяўлена, што бардачок аўтамабіля "Мерседэс-Бенц 108 Віта", які рухаўся з Беларусі ў Латвію, забіты пачкамі з цыгарэтамі. Гэта паслужыла падставай для правядзення паглыбленага агляду транспартнага сродку. У выніку было выяўлена, што мікрааўтобус літаральна нашпігаваны тытунёвымі вырабамі, маркіраванымі беларускімі акцызнымі маркамі.
"Вадзіцель умудрыўся размясціць прыкладна 5.000 пачкаў цыгарэт Queen Superslims, "Магнат" і "Прэм`ер" у разнастайныя поласці і тэхналагічныя нішы аўтамабіля: у бамперах, дзвярах, пад сядзеннямі і пярэдняй панэллю, у тым ліку і ў спецыяльна прыстасаваных схованках пад дном транспартнага сродку. Мытнікам прыйшлося затраціць не адну гадзіну, каб выявіць і выняць усе пачкі з цыгарэтамі", — адзначаецца ў паведамленні.
Па факце правапарушэння распачаты адміністрацыйны працэс. Незаконны для перамяшчэння тавар папярэднім коштам больш як 16 млн. рублёў і мікрааўтобус "Мерседэс" арыенціровачным коштам 85 млн. рублёў канфіскаваны.
БелаПАН
Мінск, 18 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/674/15187
Текущая дата: 17.11.2024