Белорусский портал в Казахстане

ЕС і Туніс падпішуць пагадненні аб фінансавай падтрымцы на 27 млн. еўра



Еўрасаюз і Туніс падпішуць два пагадненні аб фінансавай падтрымцы на 27 млн. еўра. Як паведамляе прэс-служба камісара ЕС па пытаннях пашырэння Штэфана Фюле, адпаведныя пагадненні будуць падпісаныя ў ходзе яго візіту ў Туніс 9 ліпеня.

Першае пагадненне на 20 млн. еўра накіравана на паляпшэнне канкурэнтаздольнасці ў сферы абслугоўвання; другое — на 7 млн. еўра — на падтрымку грамадзянскай супольнасці Туніса. Акрамя таго, паведамляе прэс-служба, Фюле таксама падпіша шэраг кантрактаў на фінансаванне мясцовых грамадзянскіх арганізацый.

У рамках візіту Фюле плануецца сустрэцца з кіраўніком урада Туніса Хамадзі Джэбалі, прэзідэнтам Нацыянальнай канстытуцыйнай асамблеі Бенам Джафарам, міністрам інвеставання і міжнароднага супрацоўніцтва Рыядхам Бетаебам, дзяржсакратаром па пытаннях еўрапейскага супрацоўніцтва Тухамі Абдалі, а таксама з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці краіны.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 9 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/677/15025
Текущая дата: 17.11.2024