Белорусский портал в Казахстане

Сямашка: Кватаванне паставак беларускага сухога малака ў Расію — гэта рудымент мінулага



"На сёння кватаванне паставак беларускага сухога малака ў Расію — нонсенс", — заявіў першы віцэ-прэм`ер Уладзімір Сямашка, выступаючы 22 чэрвеня на сумесным пасяджэнні палат Нацыянальнага сходу Беларусі.

"Калі Расія ўвайшла ў СГА, калі ў Расію можа паступаць малако без усялякага кватавання з Новай Зеландыі і Аўстраліі, то тым больш без кватавання малако павінна паступаць з Беларусі", — падкрэсліў Сямашка. Паводле яго слоў, "усе разумеюць, што гэта рудымент мінулага, і ён будзе адсечаны".

Першы віцэ-прэм`ер таксама паведаміў, што ў цэлым сёння праблем са збытам малака няма. "Мы яго прадаем аж да Венесуэлы (па гэтым годзе заключаны кантракт на 16 тыс. тон). Няма сёння тут праблем, і цэны нармальныя", — сказаў ён.

БелаПАН, 22 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/679/14805
Текущая дата: 16.11.2024