Як паведамляе расійскі тэлеканал РБК, Астана не дае дабро на падзенне першай ступені ракеты-носьбіта "Саюз" на сваёй тэрыторыі, з-за чаго ў космас гэтым летам не паляцяць тры ракеты і не выведуць на арбіту як мінімум шэсць спадарожнікаў.
Казахстан не дае дазволу на запуск гэтым летам шэрагу спадарожнікаў, у тым ліку беларускага.
Чатыры з іх належаць замежным заказчыкам — з Беларусі, Канады, Германіі і ЕС.
Асаблівасць менавіта гэтых трох пускаў "Саюза" — напрамак на поўнач, у бок сонечна-сінхроннай арбіты, што здараецца рэдка, адзначаюць спецыялісты. Адпаведна, ступені ўпадуць на тэрыторыі Кустанайскай і Акцюбінскай абласцей — на гэта трэба запытваць асаблівы дазвол. ІТАР-ТАСС са спасылкай на крыніцу паведамляе, што Астана зацягвае вырашэнне пытання. Улады Кустанайскай вобласці скардзіліся, што падчас вяртання апарата "Саюз" у іх статкамі гінуць сайгакі.
Вынікі экспертызы будуць вядомыя праз два тыдні. Як заявіў РБК-ТБ навуковы кіраўнік Інстытута касмічнай палітыкі Іван Маісееў, не дазваляючы запуск, Астана "проста вымагае грошы".
"Прычыны заўсёды адны і тыя ж. Патрабуецца дадатковая аплата. Як толькі ўзнікае нейкая сітуацыя, якая прама не прадугледжана дагаворам аб арэндзе, заўсёды ўзнікае гэты доўгі зацяжны працэс перамоў. Запыты на аплату вельмі высокія, натуральна, мы не можам згадзіцца, у выніку церпяць усе — і Казахстан, і мы, і нашы партнёры", — заявіў кіраўнік інстытута.
Нагадаем, раней паведамлялася, што запуск з Байканура ракеты "Саюз" з пяццю касмічнымі апаратамі — расійскім спадарожнікам дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі "Канопус-В", першым навуковым міні-спадарожнікам на базе платформы "Карат" МКА-ПН1 ("Зонд-ПП"), беларускім касмічным апаратам (БКА) і двума іншымі замежнымі спадарожнікамі папярэдне прызначаны на 21 чэрвеня.
Беларускі касмічны апарат дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі створаны па заказе Нацыянальнай акадэміі навук. Запуск першага спадарожніка гэтага тыпу адбыўся 26 ліпеня 2006 года з касмадрома Байканур, аднак закончыўся няўдачай з-за аварыі ракеты-носьбіта "Днепр".
БелаПАН
Мінск, 26 мая 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/686/14367
Текущая дата: 16.11.2024