Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце ААТ "НІАЭП" (прадпрыемства дзяржкарпарацыі "Расатам"), якое з`яўляецца кіраўніцкай кампаніяй ЗАТ "Атамбудэкспарт".
10 мая ў Астраўцы (Гродзенская вобласць) адбылося пасяджэнне другога аператыўнага штаба па пабудове АЭС пад старшынствам першага намесніка прэм`ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі.
Удзельнікі пасяджэння агледзелі будаўнічую пляцоўку беларускай АЭС. Зараз тут ідуць работы па пабудове адміністрацыйна-бытавога комплексу, які ўключае будынкі генпадрадчыка і замоўцы, офіс дырэкцыі са штабам, аб`екты арматурнай і складской гаспадарак, а таксама сталовую на 500 месцаў.
Распрацоўка катлавана павінна пачацца 31 мая, генпадрадчык па зямельных работах будзе вызначаны ў хуткім часе.
Калі ў 2012 годзе запланаваны аб`ём будаўніча-мантажных работ (БМР) складае 40 млн. долараў, то ў 2013 годзе такі ж аб`ём БМР трэба будзе выканаць за першы квартал. Колькасць рабочых да канца наступнага года павінна ўзрасці да 2.600 чалавек. У маі на пляцоўцы будуць працаваць 245 рабочых.
Кантракт на будаўніцтва першай чаргі АЭС быў падпісаны ЗАТ "Атамбудэкспарт" і беларускай дзяржустановай "Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі" 11 кастрычніка 2011 года ў Санкт-Пецярбургу. Ён прадугледжвае будаўніцтва пад ключ двух энергаблокаў АЭС агульнай магутнасцю да 2.400 МВт з рэактарнай устаноўкай В-491.
Беларуская АЭС будзе будавацца на ўмовах поўнай адказнасці расійскага генпадрадчыка і на расійскія грошы. 25 лістапада 2011 года было падпісана міжурадавае пагадненне аб выдзяленні ўраду Беларусі дзяржаўнага экспартнага крэдыту для будаўніцтва АЭС. Размова ідзе пра 10 млрд. долараў ЗША.
Першы блок беларускай АЭС плануецца ўвесці ў строй у 2017 годзе, другі — у 2018-м.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 12 мая 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/689/14103
Текущая дата: 16.11.2024