Белорусский портал в Казахстане

Курсы валют на 13 красавіка



Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 13 красавіка 2012 года

На 13 красавіка Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 8.060 беларускіх рублёў
Еўра — 10.570
Расійскі рубель — 272,50
Украінская грыўна — 1.004,55

Кошык валют — 2.852,72

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара знізіўся на 40 рублёў (0,49%), еўра — на 60 (0,56%), расійскага рубля — вырас на 0,5 рубля (на 0,18%), грыўны — знізіўся на 5,20 рубля (0,51%). Курс кошыка валют знізіўся на 8,35 рубля (0,29%) у параўнанні з папярэднім днём і на 13,11 рубля (0,46%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2011 года (2.865,83 рубля).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,3114, "долар/расійскі рубель" — 29,578, "долар/грыўна" — 8,0235.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 13 красавіка долар купляюць па 7.950—8.050 і прадаюць па 8.080—8.260 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі знізіўся на 28 рублёў, продажу — на 38.

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 8.000—8.050 пры куплі, 8.100—8.150 пры продажы.

БелаПАН
Мінск, 13 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/697/13495
Текущая дата: 16.11.2024