Распрацаваная спецыялістамі ААТ "АГАТ-сістэмы кіравання" АСКУЭ прадугледжвае далейшую мадэрнізацыю і пашырэнне функцый да сістэмы кантролю спажывання ўсіх відаў энергарэсурсаў — вады (тэхнічнай і пітной), цяпла, прыроднага газу, сціснутага паветра, спецыяльных газаў.
Спецыялістамі ААТ "АГАТ-сістэмы кіравання" — кіруючай кампаніі холдынгу "Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання" завершаны першы этап работ па ўкараненні аўтаматызаванай сістэмы кантролю і ўліку электраэнергіі (АСКУЭ) на Магілёўскім аўтамабільным заводзе імя Кірава — філіяле ААТ "Беларускі аўтамабільны завод".
Як паведамілі ў "АГАТ-сістэмах кіравання", конкурс па выкананні праекта на распрацоўку АСКУЭ на магілёўскім прадпрыемстве кампанія выйграла ў снежні мінулага года.
Падчас першага этапу работ спецыялістамі ААТ распрацавана і перададзена замоўцу праектна-каштарысная дакументацыя будаўнічага праекта, які ўключае 104 пункты ўліку, з іх 61 пункт камерцыйнага ўліку.
Укараненне АСКУЭ на аўтазаводзе дазволіць забяспечыць эфектыўны аператыўны ўлік спажывання электраэнергіі і кантроль спажытай магутнасці, аўтаматызаваць камерцыйныя разлікі на электраэнергію, планаванне рэжымаў электраспажывання, фарміраваць розныя віды статыстычнай справаздачнасці, ажыццяўляць інфармацыйны абмен з інжынерным цэнтрам РУП "Магілёўэнерга".
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 9 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/698/13407
Текущая дата: 16.11.2024