Белорусский портал в Казахстане

Колькі каштуе паляванне ў Беларусі, расказалі ў Мінлясгасе



Начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Мінлясгаса Аляксандр Казарэз расказаў на прэс-канферэнцыі, колькі каштуе паляванне ў Беларусі,

Кошт тура залежыць ад некалькіх фактараў, адзначыў Аляксандр Казарэз. «Туры праводзяцца рознага ўзроўню. У нас прынята падзяляць туры, асабліва калі мы працуем з расійскімі паляўнічымі, на трафейнае і мясное паляванне. Некаторыя турысты прыязджаюць, каб здабыць дзічыны, мясную прадукцыю (такі тур танней). А трафейнае паляванне - эксклюзіўнае, таму што здабываюцца трафейныя жывёлы, і яны каштуюць даражэй, таму што іх трэба даўжэй гадаваць, сачыць за імі, арганізоўваць паляванне на іх. У сярэднім загоннае паляванне ў лесапаляўнічых гаспадарках каштуе Br7 - 15 тыс.», — расказаў ён.

За мінулы год у Беларусі было праведзена больш за 2,5 тыс.паляўнічых тураў для ўязных турыстаў. У цэлым у нашу краіну прыехалі за гэты час каля 7-8 тыс.замежных паляўнічых.

Звязда, 4 лістапада 2024


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/7/75741
Текущая дата: 27.12.2024